Фрыда Давыдаўна Тэйтэльбаўм-Левінсон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фрыда Давыдаўна Тэйтэльбаўм-Левінсон
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі піяністка, музычны педагог
Інструменты фартэпіяна

Фрыда Давыдаўна Тэйтэльбаўм-Левінсон — вядомая віцебская піяністка канца XIX — пачатку XX стагоддзя, педагог[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1898 годзе Ф. Тэйтэльбаўм з адзнакай скончыла Пецярбургскую кансерваторыю[2], дзе вучылася ў Антона Рубінштэйна. Фрыда адной з першых атрымала прэмію А. Р. Рубінштэйна[3] і званне лаўрэата Пецярбургскай кансерваторыі[1]. Пасля выпуску канцэртавала цягам двух гадоў[1].

Стала жонкай Адольфа Рыгоравіча Левінсона, дзядзькі вядомага фізіёлага Сямёна Дыянесава. Муж Фрыды быў віяланчэлістам-аматарам, а пазней стаў кіраўніком акцыянернага сямейнага прадпрыемства(руск.) бел. па вытворчасці піва ў Віцебку[1].

Пасля замужжа пасялілася ў Віцебску. Марыя Давыдаўна музіцыравала дома, удзельнічала ў дабрачынных канцэртах. У іх дома збіраліся мясцовыя інтэлігенты, у тым ліку І. Пэн і сям'я Г. Юдзіна(руск.) бел..

Ф. Давыдаўна не займалася выкладчыцкай дзейнасцю прафесійна, яна вучыла музыцы толькі «для ўласнага задавальнення і толькі надзвычай таленавітых маладых людзей»[4]. З 1906 па 1912 гг. давала першыя ўрокі фартэпіяна будучай вялікай піяністцы Марыі Веньямінаўне Юдзінай(руск.) бел. (1899—1970), стрыечнай сястры Г. Я. Юдзіна[5].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Воспоминания Г. Я. Юдина. Записала Алла Никитина (руск.) 
  2. Женщины на краю Европы / Под ред. Е. Гаповой. — Мн.: ЕГУ, 2003. — 436 с., С. 125—126.
  3. У сваім завяшчанні заснавальнік першай рускай кансерваторыі Антон Рубінштэйн вылучыў спецыяльны капітал, на працэнты з якога павінна была штогод (аднак толькі пры наяўнасці годнага кандыдата) выдавацца прэмія ў выглядзе раяля лепшаму з выпускнікоў Пецярбургскай кансерваторыі бягучага года.
  4. Шатских А. Витебск: Жизнь и искусства 1917—1922. М., 2001. С. 195
  5. Я единственная, кто работает с Евангелием в руках (руск.)