Сям’я Януш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сям’я ЯнушM:
Жанр драматычны фільм[1]
Рэжысёр Сігізмунд Наўроцкі
У галоўных
ролях
Аператар Барыс Рабаў
Кампазітар Аляксей Туранкоў
Кінакампанія Савецкая Беларусь
Працягласць 65 хв.[1]
Краіна  Беларуская ССР
Мова руская
Год 1941

«Сям’я Януш» (другая назва: Жніво) — чорна-белая драма, знятая на кінастудыі «Савецкая Беларусь» у 1941 годзе. Рэжысёр: Сігізмунд Францавіч Наўроцкі. Сцэнарысты: Канстанцін Васіленка, Яўген Памешчыкаў. Аператар: Барыс Рабаў. Мастакі: Вячаслаў Іваноў, В. Первунін. Прэм’ера: 13 мая 1941 (Дом кіно).

Фільм прысвечаны ўз’яднанню Заходняй Беларусі з БССР. Фільм характарызуецца багатым музычным суправаджэннем і меладычнымі беларускімі песнямі на словы паэтаў Пятруся Броўкі і Кандрата Крапівы і музыку кампазітара Аляксея Туранкова.

У шырокі пракат фільм не выпушчаны.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Падзеі адбываюцца ў калгасе «Пагранічнік» недалёка ад мяжы з Польшчай.

Галоўныя героі — браты Януш і маці Юста Паўлаўна Януш — збіраюцца на вяселле брата Астапа. У Юсты Януш вялікая сям’я: чатыры сыны (Астап, Міхась, Кірыл, Арцём) і дачка Феша. Лёс у братоў розны: адзін стаў палкоўнікам, другі — вучоным-селекцыянерам, трэці — старшынёй, чацвёрты — шахцёрам-перадавіком. Але аб’ядноўвае іх тое, што яны, як адзін, любяць Радзіму і адданыя сваёй працы.

Неўзабаве пасля вяселля Астапа і Мані аб’яўляецца мабілізацыя. Праз вёску праходзіць калона танкаў Т-26. Усе сяляне і сялянкі з песнямі і кветкамі праводзяць мужчын ваяваць. Калі адна жанчына па старасвецкай звычцы пачынае галасіць: «Ой, саколікі…», яе плач выклікае выбух рогату іншых дзяўчат.

Пасля таго, як мужчыны сыходзяць у войска, Юста Януш становіцца старшынёй калгасу. Сяляне рупліва працуюць на ўборцы новага ўраджаю. 17 верасня сяляне радасна віталі навіну пра вызваленчы паход Чырвонай Арміі. Спачатку прыйшла тэлеграма, што Астап загінуў у першым баі, аднак пазней Валошка з Гродна даслаў тэлеграму, што Астап жывы і за баявы подзвіг прыстаўлены да ўзнагароды. Астап вярнуўся ў вёску героем і з лёгкім раненнем. Сяляне радасна святкуць вяртанне мужчын з перамогай. Насеннае зерне калгаснікі накіравалі на вызваленыя зямлі.

Акцёры[правіць | правіць зыходнік]

  • Лідзія Генель-Аблова — Юста Паўлаўна Януш
  • Сцяпан Крылоў — Астап, сын Юсты Януш, звеннявы калгаса
  • Віктар Кулакоў — Міхась, сын Юсты Януш, палкоўнік Чырвонай Арміі
  • Пётр Масоха — Кірыл, сын Юсты Януш, вучоны-селекцыянер
  • Аркадзь Аркадзеў — Арцём, сын Юсты Януш, шахцёр
  • Вольга Кусенка — Маня, нявеста Астапа
  • Варвара Жураўлёва — Феша, дачка Юсты Януш
  • Яўгенія Галынчык — Наташа, аграном калгаса
  • Васіль Зайчыкаў — Валошка, старшыня калгаса
  • Аляксей Кансоўскі — Жорж Дудка, загадчык перасоўчага магазіна-сельпо
  • П. Каштэльян — Алесік
  • Дзмітрый Капка — калгаснік (няма ў тытрах)
  • Самуіл Дзітловіч — калгаснік (няма ў тытрах)
  • Р. Дняпрова-Чайка — калгасніца (няма ў тытрах)

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Letterboxd — 2011. Праверана 15 ліпеня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2