Сяргей Іванавіч Ціхаміраў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Іванавіч Ціхаміраў
Сергей Иванович Тихомиров.jpg
Дата нараджэння: 1850
Дата смерці: 19 ліпеня 1913(1913-07-19)
Альма-матар:
Commons-logo.svg Сяргей Іванавіч Ціхаміраў на Вікісховішчы

Сяргей Іванавіч Ціхаміраў (1850 — 19 ліпеня 1913) — расійскі інжынер і архітэктар[1]. Аўтар шэрагу прыкметных будынкаў Саратава[2].

Меў прынамсі двух братоў: Канстанцін таксама быў інжынерам-архітэктарам, а Мікалай(руск.) бел. — урачом-афтальмолагам, лейб-акулістам Найвысокага двара[3][4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1850 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у Віцебскай мужчынскай гімназіі, спецыяльную — у Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы з 1872 па 1879 год. Скончыў курс па першым разрадзе[1].

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Сяргей Іванавіч Ціхаміраў

Па выхадзе з вучылішча складаўся пры Тэхнічна-будаўнічым камітэце(руск.) бел. Міністэрства ўнутраных спраў, а праз два гады прызначаны прыдворным архітэктарам маёнтка «Лівадыя» ў Крыму[1]. У 1882 годзе звольнены ад службы ў выніку скасавання пасады архітэктара «Лівадыі», а пасля гэтага прызначаны архітэктарам Імператарскіх маскоўскіх тэатраў(руск.) бел. і адкамандзіраваны ў каранацыйную камісію для ўладкавання ілюмінацыі Крамля і наогул палацавых будынкаў і тэатраў да дня каранавання Мікалая II і Аляксандры Фёдараўны(руск.) бел..

Ілюмінацыя ў Крамлі з нагоды каранацыйных урачыстасцяў

У той самы час С. Ціхаміраў складаўся архітэктарам Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі(руск.) бел. і прымаў удзел у працах камісіі па пабудове будынка Політэхнічнага музея(руск.) бел. ў г. Маскве, пры чым назіраў за працамі і выконваў пасаду сакратара той жа камісіі. У 1887 годзе выйшаў па хваробе ў адстаўку і заняўся прыватнай практыкай у г. Маскве, а ў 1890 годзе ўступіў зноў на службу ў Міністэрства ўнутраных спраў, з прызначэннем на пасаду саратаўскага губернскага архітэктара[1]. Архітэктар таксама ўваходзіў у гарадскія будаўнічыя камісіі і распрацаваў праекты пашырэння гарадскога тэатра і Аляксандра-Неўскага сабора, пакінутыя не рэалізаванымі. У 1900 году Ціхаміраў вярнуўся ў Маскву ў Тэхнічна-будаўнічы камітэт(руск.) бел. Міністэрства ўнутраных спраў, дзе і працаваў да самай смерці 19 ліпеня 1913 года[5].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асобныя творы[правіць | правіць зыходнік]

К. І. Ціхаміраў саўмесна з С. І. Ціхаміравым. Дача іх агульнага брата, лейб-акуліста М. І. Ціхамірава(руск.) бел. ў Азярках

У Санкт-Пецярбургу і яго ваколіцах[правіць | правіць зыходнік]

У Маскве і Падмаскоўі[правіць | правіць зыходнік]

Прытулак па вул. Астожанка(руск.) бел., 39

У Саратаве[правіць | правіць зыходнік]

Будынак былой шакаладнай фабрыкі

У іншых месцах[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 1,12 1,13 1,14 1,15 1,16 https://xn--90ax2c.xn--p1ai/catalog/005289_000028_4D34F934-46BA-4F3C-BF29-1201DEBDA0F9/viewer/?page=354 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 345] (руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 2,8 2,9 Архитектор Тихомиров С. И. (руск.) 
  3. Е. Л. Александрова. Дачная местность местность Шувалово — Озерки (руск.) 
  4. ЦГИА СПб. Ф. 224. Оп. 3. Д. 4671. Доклады СПб. губернской земской управы. 1885.
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 Большая Саратовская Энциклопедия, 2010–2019. (руск.) 
  6. Дом Совета детских приютов (руск.) 
  7. 7,0 7,1 Тихомиров, Сергей Иванович (руск.) 
  8. Москва: Архитектурный путеводитель / И. Л. Бусева-Давыдова, М. В. Нащокина, М. И. Астафьева-Длугач. — М.: Стройиздат, 1997. — 512 с. — ISBN 5-274-01624-3
  9. Реестр памятников истории и культуры. Официальный сайт «Москомнаследия». Праверана 12 мая 2011.
  10. Ленин у мельницы Скворцова (руск.) 
  11. Дом Воробьева (руск.) 
  12. Надстроенный дом Воробьёва (руск.) 
  13. ДОМ ВОРОБЬЕВА (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Центральный исторический архив г. Москвы, ф. 228, оп. 2, д. 299.
  • Зодчий. — СПб., 1913, 36.