Перайсці да зместу

Сяргей Ігаравіч Гарашчанкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сяргей Гарашчанкоў
Поўнае імя Сяргей Ігаравіч Гарашчанкоў
Нарадзіўся 16 мая 1990(1990-05-16)[1][2] (36 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 184 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца
Маладзёжныя клубы
2003—2006 Сцяг Украіны Алімпік-ВАР (Данецк) 61 (20)
2006—2007 Сцяг Украіны Шахцёр (Данецк) 27 (10)
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2011 Сцяг Украіны Шахцёр (Данецк) 0 (0)
2007—2010 →  Сцяг Украіны Шахцёр-3 (Данецк) 54 (7)
2008 →  Сцяг Украіны Камунальнік (Луганск) 14 (2)
2011—2012 Сцяг Расіі Амкар (Перм) 9 (0)
2013 Сцяг Украіны Карпаты (Львоў) 4 (0)
2013—2014 Сцяг Украіны Ільічовец (Марыупаль) 7 (0)
2015 Сцяг Беларусі Слуцк 12 (0)
2016 Сцяг Украіны Гарняк-Спорт (Гарышні Плаўні) 8 (0)
2018 Сцяг Украіны Сумы 8 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2007 Сцяг Украіны Украіна (да 17) 21 (0)
2012 Сцяг Украіны Украіна (да 21) 2 (0)
  1. ↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 мая 2019.
  2. ↑ Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 мая 2019

Сяргей Гарашчанкоў (нар. 16 мая 1990, Навагродзіўка, УССР) — украінскі футбаліст, абаронца.

Выхаванец данецкага «Алімпіка», з 2006 года стаў іграком «Шахцёра». Выступаў пераважна за трэцюю каманду клуба, а першую палову 2008 года правёў у луганскім «Камунальніку». У сезоне 2010/11 быў заяўлены за асноўную каманду «Шахцёра», але гуляў у моладзевым складзе.

Улетку 2011 года стаў іграком пермскага «Амкара». Пасля пераходу згуляў 9 матчаў за моладзевы склад, перш чым дэбютаваць за аснову ў матчы супраць «Церака», выйшаўшы на замену замест Канстанціна Васільева. Першы матч у стартавым складзе згуляў на пазіцыі правага абаронцы супраць «Тамі» 18 сакавіка 2012 года, замяняючы дыскваліфікаванага Захары Сіракова.

У студзені 2013 года быў выстаўлены на трансфер, і 3 лютага 2013 перайшоў у львоўскія «Карпаты», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт[4]. Не дагуляўшы нават паловы тэрміну кантракту, па ўзаемнай згодзе з клубам скасаваў кантракт і атрымаў статус вольнага агента[5]. З ліпеня 2013 гуляў за «Ільічовец», пераважна за моладзевы склад.

З сакавіка 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў клубе беларускай Вышэйшай лігі «Слуцк». У красавіку 2015 года падпісаў з ім кантракт[6]. У «Слуцку» стаў асноўным правым абаронцам, часам гуляў таксама ў цэнтры абароны. У ліпені 2015 года кантракт з беларускім клубам быў разарваны па пагадненні бакоў[7].

Улетку 2016 года зноў знаходзіўся на праглядзе ў «Слуцку»[8], аднак у выніку стаў іграком клуба «Гарняк-Спорт». У канцы 2016 года пакінуў «Гарняк-Спорт».

У верасні 2018 года заключыў пагадненне з клубам «Сумы»[9]. Пакінуў каманду ў сакавіку 2019 года.

У красавіку 2019 года за ўдзел у дагаварных матчах рашэннем ФФУ быў назаўсёды адхілены ад футбола.

Выступаў за юнацкую зборную Украіны. У 2012 годзе згуляў два матчы за моладзевую зборную Украіны.

  1. ↑ Sergiy Garashchenkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ Serhiy Harashchenkov // FBref
  3. ↑ выгрузка даных Freebase — Google.
  4. ↑ Сергій Гаращенков — гравець «Карпат» Архівавана 6 лютага 2013.
  5. ↑ «Карпати» розірвали контракт з Сергієм Гаращенковим Архівавана 12 красавіка 2015.
  6. ↑ Залеский, Геращенков и Дмитрий Еременко подписали контракты со «Слуцком»
  7. ↑ "Слуцк" расторг контракт с Сергеем Гаращенковым
  8. ↑ "Слуцк" расторг контракт с Сергеем Гаращенковым Кибук, Рушницкий, Гаращенков и Рудюк находятся на просмотре в «Слуцке»
  9. ↑ Сегрій Гаращенков — гравець ПФК «Суми»! (укр.). Афіцыйны сайт ФК Сумы (18 верасня 2018). Праверана 22 верасня 2018.