Сяргей Адамавіч Казачок
Сяргей Адамавіч Казачок | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1973 |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Сяргей Адамавіч Казачок (нар. 1973, пас. Чырвоны Пільшчык, Ельскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1973 годзе ў пасёлку Чырвоны Пільшчык Ельскага раёна. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Эканоміка і сацыялогія працы»; прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].
З 1995 па 2005 гады працаваў начальнікам аперацыйнага аддзела, галоўным інспектарам групы аналізу і кантролю, намеснікам дырэктара філіяла № 316 у г. п. Лоеў, а затым дырэктарам філіяла № 304 у г. Гомелі «ААБ Беларусбанк»[1].
У 2005 годзе прызначаны намеснікам генеральнага дырэктара — дырэктарам ДАКа, у 2006 годзе — намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы і маркетынгу ААТ «Гомельдрэў»[1].
З 2007 па 2011 гады ўзначальваў Цэнтр банкаўскіх паслуг па Гомельскай вобласці ЗАТ «АКБ „Белрасбанк“», прадстаўніцтва ў г. Гомелі ЗАТ «Холдынгавая кампанія „Пінскдрэў“» і ТАА «Арнебія» (г. Гомель)[1].
У 2011 годзе прызначаны намеснікам начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага аблвыканкама, у 2013 годзе — намеснікам генеральнага дырэктара жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскай вобласці[1].
27 студзеня 2016 года прызначаны кіраўніком адміністрацыі Навабеліцкага раёна г. Гомеля[1].
Член Беларускай партыі «Белая Русь»[2].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гомельскай-Навабеліцкай акругі № 36. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ганаровымі граматамі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў[2].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае трох дачок[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Ельскім раёне
- Члены партыі «Белая Русь»
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Кіраўнікі адміністрацый гарадскіх раёнаў Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання