Сяргей Аляксеевіч Зярноў
Сяргей Аляксеевіч Зярноў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 29 мая (10 чэрвеня) 1871 ці 1871[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 лютага 1945 ці 1945[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Yekaterina Zernova[d] |
Род дзейнасці | навуковы работнік, гідрабіёлаг, заолаг, грамадскі дзеяч |
Навуковая сфера | заалогія[2], гідрабіялогія[2] і экалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | спіс правадзейных членаў АН СССР[d] (1931) |
Альма-матар | |
Член у |
|
Узнагароды | |
![]() |
Сяргей Аляксеевіч Зярноў (руск.: Сергей Алексеевич Зернов; 29 мая [10 чэрвеня] 1871, Масква — 28 лютага 1945, Ленінград) — рускі і савецкі заолаг, гідрабіёлаг і грамадскі дзеяч, акадэмік Акадэміі навук СССР (1931). Заснавальнік гідрабіялогіі ў Расіі, стваральнік яе экалагічнага напрамку.
У 1895 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. У 1902—1914 гадах кіраваў Севастопальскай Біястанцыяй АН. У 1914 годзе арганізаваў першую кафедру гідрабіялогіі ў Маскоўскім сельскагаспадарчым інстытуце (цяпер Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева), у 1924 годзе — у МДУ. У 1931—1942 гадах дырэктар Заалагічнага інстытута АН СССР.
У 1892—1901 гадах апублікаваў першыя працы па планктону; у 1913 годзе выйшла манаграфія «Да пытання аб вывучэнні жыцця Чорнага мора», у якой падрабязна апісаны яго фаўна і біяцэнозы, заканамернасці іх размеркавання. У паўночна-заходняй частцы мора Зярноў адкрыў зараслі філафоры (марскія чырвоныя водарасці), што дазволіла арганізаваць прамысловую здабычу ёду. У 1934 годзе апублікаваў «Агульную гідрабіялогію» (перавыдадзеная ў 1949) — першы арыгінальны ўніверсітэцкі курс.
Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1
- Нарадзіліся 10 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1871 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 28 лютага
- Памерлі ў 1945 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
- Выкладчыкі МДУ
- Выкладчыкі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
- Члены АН СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Заолагі Расіі
- Заолагі СССР