Перайсці да зместу

Сяргей Анатолевіч Мельнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сяргей Мельнік
Поўнае імя Сяргей Анатолевіч Мельнік
Нарадзіўся 4 верасня 1988(1988-09-04)[1][2] (36 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 183 см
Вага 70 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Канады Варкута
Нумар 20
Маладзёжныя клубы
2001—2005 Сцяг Украіны ДЮСШ-9 (Адэса) 63 (4)
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2011 Сцяг Украіны Чарнаморац (Адэса) 5 (0)
2011   Сцяг Украіны Адэса 32 (2)
2012 Сцяг Украіны Ніва (Вінніца) 10 (0)
2012—2013 Сцяг Украіны Сумы 31 (1)
2013—2015 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 37 (1)
2015 Сцяг Беларусі Віцебск 12 (0)
2016—2017 Сцяг Малдовы Мілсамі (Архей) 31 (0)
2018— Сцяг Канады Варкута (Таронта)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 мая 2019.

Сяргей Мельнік (нар. 4 верасня 1988, Адэса) — украінскі футбаліст, абаронца канадскага клуба «Варкута».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец адэскага футбола, гуляў за дубль адэскага «Чарнаморца», але асновы не дасягнуў і ў далейшым гуляў за клубы другога дывізіёна.

У ліпені 2013 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У жодзінскім клубе стаў з’яўляцца ў асноўным складзе, але ў верасні 2013 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезону.

Пачатак сезону 2014 таксама прапускаў з-за траўмы, а ў маі вярнуўся на поле і замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы жодзінцаў. 31 ліпеня 2015 года ў сувязі з заканчэннем кантракта пакінуў жодзінскі клуб[4] і неўзабаве стаў іграком «Віцебска»[5].

У сакавіку 2016 года падпісаў кантракт з малдаўскім «Мілсамі»[6]. Пакінуў каманду ўлетку 2017 года.

У 2018 годзе далучыўся да канадскага клуба «Варкута».

Зноскі