Перайсці да зместу

Сяргей Анатолевіч Шаўчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сяргей Шаўчук
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Анатолевіч Шаўчук
Нарадзіўся 21 верасня 1990(1990-09-21)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Украіна
Рост 182 см
Вага 67 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Дружба (Мырыўка)
Маладзёжныя клубы
2003—2004 Украіна ДЮСШ Цярнопаль
2005—2007 Украіна Дынама (Кіеў)
2007 Украіна РВВФК (Кіеў)
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2013 Украіна Дынама (Кіеў) 0 (0)
2007—2013   Украіна Дынама-2 (Кіеў) 106 (9)
2007—2008   Украіна Дынама-3 (Кіеў) 12 (1)
2013 Украіна Валынь (Луцк) 0 (0)
2014 Літва Банга (Гаргждай) 30 (5)
2015 Літва Шаўляй 12 (2)
2015 Літва Тракай 9 (2)
2016 Беларусь Віцебск 16 (0)
2017 Латвія Ліепая 6 (0)
2018 Украіна Аграбізнес (Валачыск) 15 (1)
2019—2021 Украіна Чайка (Пэтрапаўліўска Баршчагіўка) 42 (3)
2021— Украіна Дружба (Мырыўка)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006 Украіна Украіна (да 16) 10 (5)
2006—2007 Украіна Украіна (да 17) 18 (1)
2007—2008 Украіна Украіна (да 18) 15 (4)
2008—2009 Украіна Украіна (да 19) 12 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 верасня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 жніўня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Шаўчук (нар. 21 верасня 1990, Тэафіпаль) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Дружба» з Мырыўкі.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец СДЮШАР горада Цярнопаля і ДЮФШ «Дынама» (Кіеў) імя Валерыя Лабаноўскага. У дзіцяча-юнацкай футбольнай лізе за розныя каманды правёў 74 матчы, вызначыўся 34 галамі.

5 красавіка 2007 года дэбютаваў за «Дынама-2» у хатнім матчы Першай лігі чэмпіянату Украіны супраць ужгарадскага «Закарпацця» (0:2). У 2007 годзе тройчы выходзіў на поле ў першынстве дублёраў, у сезоне 2007/08 таксама сыграў 12 матчаў у Другой лізе ў складзе «Дынама-3», забіў 1 гол.

Пасля атрымання статусу свабоднага агента[2], у ліпені 2013 года падпісаў кантракт з луцкай «Валынню»[3], але не правёў за яе ніводнага матча ў аснове.

Падчас зімовага трансфернага акна 2013/14 пераехаў у чэмпіянат Літвы. Выступаў за «Бангу», пасля яе вылету з A Лігі па выніках сезона 2014 перайшоў у «Шаўляй». Улетку 2015 года папоўніў склад «Тракая», з якім заваяваў срэбраныя медалі чэмпіянату Літвы.

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Віцебск» і неўзабаве падпісаў кантракт[4]. Пачатак чэмпіянату прапусціў з-за траўмы, улетку вярнуўся ў стартавы склад віцебскага клуба, але ў канцы сезона страціў месца ў аснове. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў «Віцебск»[5].

У ліпені 2017 года стаў іграком латвійскага клуба «Ліепая»[6], пакінуў яго па заканчэнні сезона 2017. У маі 2018 года далучыўся да клуба Другой лігі Украіны «Аграбізнес», а ў сакавіку 2019 года перабраўся ў «Чайку» з Пэтрапаўліўскай Баршчагіўкі, дзе гуляў да канц сезона 2020/21. Са жніўня 2021 года стаў выступаць за «Дружбу» з Мырыўкі ў чэмпіянаце Кіеўскай вобласці.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выклікаўся ў юнацкія зборныя Украіны пачынаючы з 15-гадовага ўзросту. Дэбют у футболцы зборнай адбыўся 28 студзеня 2006 года ў матчы зборнай Украіны (да 16 гадоў) супраць румынскіх аднагодкаў (перамога 4:0).

У складзе юніёрскай зборнай Украіны — чэмпіён Еўропы 2009. Падчас фінальнай часткі чэмпіянату, якая праходзіла ў Данецку і Марыупалі, удзельнічаў ва ўсіх пяці матчах украінскай каманды. У апошнім матчы групавога этапу турніру вызначыўся выніковай перадачай, з якой Сяргей Рыбалка забіў пераможны гол сустрэчы, вывеўшы зборную Украіны ў паўфінал спаборніцтваў.

Зноскі