Сяргей Аркадзьевіч Піваварчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Аркадзьевіч Піваварчык
Дата нараджэння 12 жніўня 1962(1962-08-12) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, археолаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар

Сяргей Аркадзьевіч Піваварчык (нар. 12 жніўня 1962, Барысаў) — беларускі гісторык і археолаг. Доктар гістарычных навук (2009).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гістарычны факультэт ГрДУ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Гарадзішчы 10-13 ст. Беларускага Панямоння» (1994), доктарскую дысертацыю па тэме «Фарміраванне і развіццё сістэмы фартыфікацыйнага будаўніцтва ў Беларусі (1772—1941 гг.)» (2009). Загадчык кафедры археалогіі і этналогіі ГрДУ. У 2009 г. Мінкультам РБ прызначаны навуковым кіраўніком гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фартыфікацыйныя збудаванні 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна (1940—1941 гг.) у зоне Аўгустоўскага канала на тэрыторыі Гродзенскай вобласці».

Кірункі навуковай дзейнасці: сярэднявечная археалогія і гісторыя, гісторыя фартыфікацыі, ваенная археалогія і гісторыя Беларусі, гісторыя народаў Беларусі, гісторыя і культура яўрэяў Усходняй Еўропы. Удзельнік 120 навуковых канферэнцый у Беларусі, Літве, Украіне, Расіі, Польшчы. Аўтар каля 150 навуковых прац.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гродна і гродзенцы: дзевяць стагоддзяў гісторыі : (да 880-годдзя горада) : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гродна, 10―11 красавіка 2008 г.) / [рэдкалегія: А. І. Антоненка, А. А. Каваленя, Я. А. Роўба (адказныя рэдактары) і інш.]. ― Гродна, 2008.