Перайсці да зместу

Сяргей Васілевіч Бяляеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Васілевіч Бяляеў
Дата нараджэння 8 сакавіка 1920(1920-03-08) (104 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1964)
Навуковае званне
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Сяргей Васілевіч Бяляеў (8 сакавіка 1920, в. Пышчуг, Пышчугскі раён, Кастрамская вобласць) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1964), дацэнт (1968).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Скончыў у 1949 годзе Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе. Працаваў у праектных арганізацыях Ленінграда, Харкава, з 1952 года — у Белдзяржпраекце, з 1958 года — асістэнт, старэйшы выкладчык, дацэнт кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1955 года. Пражывае ў г. Мінску.

Інтэрнат №4 БНТУ

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы па вул. Сацыялістычнай у Пензе (1950), Сувораўскае вучылішча ў Курску (1952), жылыя дамы ў Полацку (1952), навучальны корпус Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках (1956), інтэрнат № 4 Беларускага політэхнічнага інстытута на Ленінскім праспекце (1956), праект планіроўкі і забудовы 2-й чаргі Ленінскага праспекта (1955) у Мінску.

Май публікацыі.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі.

Зноскі