Сяргей Васілевіч Жыватоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Васільевіч Жыватоўскі
руск.: Сергей Васильевич Животовский
Дата нараджэння 11 (23) сакавіка 1869(1869-03-23)
Месца нараджэння Кіеў
Дата смерці 10 красавіка 1936(1936-04-10) (67 гадоў)
Месца смерці Нью-Ёрк
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Васільевіч Жыватоўскі (псеўданім «Пьер-О», «Serge» і інш.; 11 (23) сакавіка 1869, Кіеў — 10 красавіка 1936, Нью-Ёрк) — мастак-графік і журналіст[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Дваранін па паходжанні. У 1888 скончыў Кіеўскую малявальную школу і паступіў у ІАМ. У гады вучобы быў узнагароджаны за малюнкі з натуры медалямі: малымі срэбнымі (1890 і 1891), вялікім срэбным (1892) і вялікім заахвочвальным (1893). У 1894 г. атрымаў званне класнага мастака ІІІ ступені за карціну «Вучэнне 2-й кавалерыйскай дывізіі», якую набыў вял. кн. Канстанцін Канстанцінавіч[1].

Жыцце ў Расіі[правіць | правіць зыходнік]

Плакат «Уладзімір Дураў. Заслужаны сатырык. Сябар жывел», 1910
Паштоўка «Адзін з сошкай, а сямера з лыжкай»
Кайзер пры гібелі «Лузітаніі»

Жыў у Санкт-Пецярбургу (Галерная вул., 28). Выконваў рэпарцёрскія замалёўкі, сатырычныя шаржы і карыкатуры на актуальныя грамадска-палітычныя тэмы. Стварыў шмат малюнкаў, прысвечаных пецярбургскім тэатральным прэм'ерам і жыццю літаратурна-артыстычнай багемы. Маляваў для сталічных часопісаў «Нива» (1888—1904), «Всемирная иллюстрация» (1903), «Стрелы» (1906), «Скандал» (1906) і «Огонёк» (1910—1917), для газет «Новое время», «Биржевыя ведомости» і «Санкт-Петербургский листок», для паштовак Абшчыны святой Яўгеніі. У ліку яго работ — малюнкі да адкрыцця мастацка-артыстычных кабарэ «Бродячая собака» (1912) і «Привал комедиантов» (1916), замалёўкі сцэн з трагедыі «Уладзімір Маякоўскі» у тэатры Луна-парк (1913). Маляваў гістарычныя і ваенныя сцэны: «Вяртанне А. В. Суворава на радзіму пасля Швейцарскага паходу» (1900), «Хвацкая справа эскадрону N-скага палка ў жніўні 1914 г.» (1914), «Бой аэрапланаў у паветры» (1915), «Сілуэты фронту і тылу» (1916). Выканаў ілюстрацыі да нарысу «Рускі марскі і ваенны флот» (СПб., б. г.) і да сваёй кніги нарысаў «На Поўнач з айцом Іаанам Кранштадцкім» (СПб., 1903). Удзельнічаў у выставах «Незалежных» (1890-е), акадэмічнай Выстаўцы малюнкаў і эстампаў (1908), Вясновай выстаўцы ў залах АХ (1909), Выстаўцы ілюстраваных выданняў (1915). Выкладаў у жаночым Ксенінскім інстытуце[1].

У 1917 выканаў малюнак тушшу «Петраград у першыя дні волі», графічныя партрэты сенатара М. М. Таганцава, міністра ўнутраных спраў М. Д. Аўксенцьева і іншых дзеячаў Часовага ўрада. У 1917—1918 служыў інспектарам працоўнай школы, быў старшыней дамкамбеду[1].

У эміграцыі[правіць | правіць зыходнік]

У 1919 г. збег у Фінляндыю і пасяліўся ў Хельсінкі. Пры садзейнічанні І. Я. Рэпіна правеў персанальную выстаўку. Загадваў мастацкім аддзелам рускай газеты «Рассвет». Выканаў ілюстрацыі да эпасу «Калевала». Супрацоўнічаў у адроджаным часопісе «Аганёк» (Берлін). Напісаў некалькі тэатральных сцэнарыяў[1].

У 1922 пераехаў у ЗША, з 1923 жыў у Нью-Ёрку. Працаваў у газеце «Новое русское слово», на працягу сямі гадоў быў старшыней Фонду дапамогі расійскім пісьменнікам і навукоўцам. Ствараў размаляваныя шалі (батык), якія сталі папулярныя на амерыканскім рынку[1].

Працы захоўваюцца ў Музеі тэатральнага і музычнага мастацтва ў Пецярбургу[1].

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • На Север с отцом Иоанном Кронштадтским. СПб., 1903; Нью-Йорк, 1955.
  • На похоронах Леонида Андреева // Русская жизнь (Гельсингфорс). 1919. 19 сент. С. 2.
  • Финляндские заметки: И. Е. Репин // Голос России (Берлин). 1920. 24 дек. (№ 290). С. 2.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ЖИВОТОВСКИЙ Сергей Васильевич (псевд.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2017. Праверана 28 ліпеня 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • РГИА Ф. 789. Оп. 11. 1888. Д. 88.
  • ХН СССР 4/1/107; ХРЗ; WWAA 1937/605.
  • Новое русское слово. 1923. 28 июня; 1923. 27 июля.
  • Вчера в Нью-Йорке умер С. В. Животовский // Новое русское слово. 1936. 11 апр. (№ 8472).
  • А. Г. В Нью-Йорке умер журналист С. В. Животовский // Сегодня (Рига). 1936. 22 апреля.
  • Горький и художники: Воспоминания. Переписка. Статьи / Сост. И. А. Бродский. М., 1964.
  • Новое о Репине: Статьи и письма художника. Воспоминания учеников и друзей. Публикации / Сост. И. А. Бродский и В. Н. Москвинов. Л., 1969.
  • Бабурина Н. И. Русский плакат. Вторая половина XIX-начало XX века. Л., 1988. С. 38, 103—104.
  • Даты // Коммерсантъ. 2011. 2 мая (№ 17).
  • Le premier Age d'Or de l'affiche Russe. 1890—1917: Collections de la Bibliothèque nationale de Russie / Texte par E. Barkhatova. Bibliothèque Forney — Mairie de Paris. Paris, 1997. P. 49, 71.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]