Сяргей Васільевіч Багапш
Сяргей Васільевіч Багапш | |
---|---|
абх.: Сергеи Василий-иҧа Багаҧшь | |
![]() | |
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1949[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 мая 2011[3][1][2] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Сяргей Васільевіч Багапш (4 красавіка 1949, Сухумі, Абхазская АССР, Грузінская ССР, СССР — 29 мая 2011, Масква, Расія) — другі прэзідэнт часткова прызнанай Рэспублікі Абхазія.
Скончыў Грузінскі інстытут субтрапічнай гаспадаркі. Затым, у 1972 годзе стаў начальнікам аграаддзела Мокаўскага эфірамаслічнага саўгаса. Пасля службы ва Узброеных Сілах СССР перайшоў на камсамольскую працу і ў 1980 годзе стаў першым сакратаром Абхазскага абкама ЛКСМ Грузіі. У 1982 годзе — першы сакратар ачамчырскага райкама КП Грузіі.
Пасля пачатку першых сутыкненняў паміж грузінамі і абхазцамі кіраваў абаронай ад грузінскіх нападаў праз ачамчырскі мост і неўзабаве загадаў падарваць яго. У сутыкненнях быў паранены.
У 1992 годзе прызначаны першым намеснікам прэм'ер-міністра самаабвешчанай Рэспублікі Абхазія. Падчас грузінска-абхазскай вайны стаў адным з кіраўнікоў абхазскіх вайсковых фармаванняў, прымаў удзел у штурме Сухумі.
У 1997 годзе прызначаны прэм'ер-міністрам самаабвешчанай Рэспублікі Абхазія. На гэтай пасадзе Багапш паспяхова змагаўся са злачыннасцю, масштабы якой пачалі зніжацца, ліквідаваў запазычанасць па заробках. Пачала адраджацца прамысловасць, сельская гаспадарка, жыллёва-камунальная гаспадарка.
У 1999 годзе прэзідэнт Уладзіслаў Ардзінба чарговы раз змяніў урад (што ен рабіў рэгулярна праз кожныя два гады), і Багапш перайшоў на працу кіраўніком дзяржаўнай кампаніі «Чарнаморэнерга».
У 2003 годзе прымаў удзел у стварэнні грамадска-палітычнага руху «Адзіная Абхазія», які прапанаваў яго кандыдатуру на прэзідэнскіх выбарах 2004 года. Першы тур, які прайшоў 3 кастрычніка 2004 года, прывеў да працяглага і цяжкога палітычнага крызісу, калі два асноўныя кандыдаты — Багапш і Рауль Хаджымба абвясцілі сябе пераможцамі. Вярхоўны Суд Абхазіі не змог вынесці адназначнае рашэнне па выніках выбараў. Сітуацыя накалялася і краіна імкліва набліжалася да грамадзянскага супрацьстаяння. Пры пасярэдніцтве Расіі былі праведзеныя перамовы, якія прынеслі поспех: Багапш стаў кандыдатам у прэзідэнты, а Хаджымба — у віцэ-прэзідэнты, які каардынуе дзейнасць у галіне абароны, міжнароднай палітыкі і дзяржайнай бяспекі. Яны былі абраныя 12 студзеня 2005 года.
Падчас узброенага канфлікту ў Паўднёвай Асеціі кіраваў узброенымі сіламі Абхазіі, якія адкрылі «другі фронт» і адцягнулі на сабя частку грузінскіх войскаў. У выніку баявых дзеянняў Абхазія вярнула кантроль на Кадорскай цяснінай і такім чынам стала поўнасцю кантраляваць свою тэрыторыю. Пры Багапшы адбылося прызнанне незалежнасці Абхазіі шэрагам краін-членаў ААН.
У выніку прэзідэнтскіх выбараў 12 снежня 2009 года быў абраны на другі тэрмін.
Памёр 29 мая 2011 у Маскве пасля цяжкай хваробы.
Прэзідэнт Федэрацыі баскетбола Абхазіі. Мае жану, сына і дачку.
Памёр у Маскве ў выніку ускладненняў выкліканых аперацыяй на лёгкім.[5]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1012657140 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Sergej Bagapsch // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ http://www.themoscowtimes.com/news/article/abkhazias-leader-dies-in-moscow/437744.html
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1012657140 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ http://lenta.ru/news/2011/05/29/bagapsh/