Перайсці да зместу

Сяргей Васільевіч Тарасевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Васільевіч Тарасевіч
старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў[d]
1989 — 1994
старшыня Пружанскага раённага выканаўчага камітэта[d]
1994 — 1998

Нараджэнне 24 ліпеня 1949(1949-07-24)[1]
Смерць 23 сакавіка 2021(2021-03-23)[1] (71 год)
Месца працы
Узнагароды

Сяргей Васільевіч Тарасевіч (24 ліпеня 1949, в. Ляўкі, Пружанскі раён — 23 сакавіка 2021) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Працоўную біяграфію ён пачаў у 1968 годзе шафёрам калгаса «Шлях Леніна» Пружанскага раёна[3].

Пасля службы ў радах Савецкай Арміі. У 1970—1983 гадах у тым жа калгасе прайшоў шлях ад інжынера па тэхніцы бяспекі да старшыні калгаса. У 1983 годзе быў прызначаны дырэктарам саўгаса «Савецкі» Пружанскага раёна, а з 1989 па 1998 гады займаў пасады Пружанскім райвыканкаме. З 1989 па 1994 гады ён быў старшынёй Пружанскага раённага Савета народных дэпутатаў, з 1994 па 1998 — старшынёй Пружанскага раённага выканаўчага камітэта[3].

З 1999 па 2003 гады працаваў генеральным дырэктарам прыватнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Фермерская гаспадарка „Ніва“». З 2003 па 2009 ён узначальваў Пружанскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. З 2009 года на пенсіі[3].

Памёр 23 сакавіка 2021 года[3].

Узнагароджаны медалём «За вайсковую доблесць», Ганаровымі граматамі ЦК КПСС, Вярхоўнага Савета СССР, Савета Міністраў СССР[3].

Удастоены звання «Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна» (2015) за вялікі асабісты ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна[4].

Зноскі