Сяргей Аляксандравіч Дацэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Дацэнка)
Футбол
Сяргей Дацэнка
Поўнае імя Сяргей Аляксандравіч Дацэнка
Нарадзіўся 6 верасня 1987(1987-09-06)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 187 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
2001—2002 Украіна Спартак-МАСТ (Бравары) 8 (0)
2002—2003 Украіна Дынама (Кіеў) 16 (0)
2003—2004 Украіна Відрадны (Кіеў) 21 (0)
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2006 Украіна Дынама (Кіеў) 0 (0)
2004   Украіна Дынама-3 (Кіеў 1 (0)
2005—2006   Украіна ЦСКА (Кіеў) 5 (0)
2006   Украіна Нафком (Бравары) 9 (0)
2007—2008 Малдова Зімбру (Кішынёў) 5 (0)
2008 Украіна Княжа-2 (Шчаслівае) 18 (0)
2009 Украіна Фенікс-Ільічовец (Калініна) 19 (1)
2010 Украіна Геліяс (Харкаў) 12 (1)
2010 Узбекістан Дынама (Самарканд) 9 (0)
2011—2013 Украіна Палтава 65 (2)
2014 Узбекістан Андыжан 13 (0)
2014—2015 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 27 (0)
2016—2017 Украіна Абалонь-Бровар (Кіеў) 24 (4)
2017 Беларусь Дняпро (Магілёў) 14 (1)
2018 Украіна Арсенал (Кіеў) 5 (0)
2019—2020 Украіна Джуніярс (Шпыцькы) 6 (1)
2021 Украіна Баварыя (Святапэтрыўскэ)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 студзеня 2023.

Сяргей Дацэнка (нар. 6 верасня 1987) — украінскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец школы кіеўскага «Дынама», гуляў за розныя клубы ніжэйшых украінскіх дывізіёнаў. Выступаў таксама ў Малдове і Узбекістане.

У ліпені 2014 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[2]. На той момант асноўныя абаронцы жодзінцаў Арцём Чалядзінскі і Сяргей Сасноўскі былі траўмаваныя, таму ў цэнтры жодзінскай абароны здолеў замацавацца Дацэнка разам са сваім суайчыннікам Сяргеем Мельнікам. Заставаўся іграком асновы да канца сезону 2014.

У сезоне 2015 ужо трывала гуляў у цэнтры абароны аўтазаводцаў, часам таксама выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы. У ліпені 2015 года падоўжыў кантракт з клубам да канца сезону 2015[3]. З верасня 2015 года не з’яўляўся на полі з-за траўмы. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[4].

У лютым 2016 года вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком клуба «Абалонь-Бровар»[5]. У ліпені 2017 года прыбыў на прагляд у магілёўскі «Дняпро» і ў выніку падпісаў кантракт[6]. У складзе магіляўчан замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы.

У студзені 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[7] і неўзабаве далучыўся да кіеўскага «Арсенала»[8]. У пачатку 2019 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб кіеўскага клуба, аднак пался працягваў гуляць на аматарскім узроўні за «Джуніярс» (Шпыцькы) і «Баварыю» (Святапэтрыўскэ).

Зноскі