Сяргей Канстанцінавіч Мяржынскі
Сяргей Канстанцінавіч Мяржынскі | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 1870 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 сакавіка 1901 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар |
|
Партыя | |
![]() |
Сяргей Канстанцінавіч Мяржынскі (1870, Мінск — 16 сакавіка 1901, Мінск) — адзін з першых марксістаў у Беларусі, расійскі сацыял-дэмакрат, прапагандыст марксізму ў Кіеве і Мінску, суарганізатар I-га з’езду РСДРП.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са старажытнага беларускага шляхецкага роду.
Вучыўся ў Кіеўскім універсітэце Святога Уладзіміра, адзін са стваральнікаў студэнцкай марксісцкай арганізацыі, член кіеўскага «Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа».
Жыў і працаваў у Мінску, служыў ва ўпраўленні Лібава-Роменскай чыгункі.
У 1897 годзе пазнаёміўся з Лесяй Украінкай у Ялце падчас лячэння сухотаў лёгкіх. Леся закахалася ў Сяргея, называла яго «Сябар маіх ідэй», але заўсёды казала пра гэтыя адносіны «сяброўства», а не «каханне».

Пазней Сяргей наведаў сям’ю Косачаў у Гадзячы і Зялёным Гаі летам 1898 і 1900 гадоў.
Восенню 1900 года здароўе Мяржынскага рэзка пагоршылася.
7 (20) студзеня 1901 года Леся прыехала ў госці да каханага і засталася даглядаць яго да самай смерці. Яны размаўлялі, яна чытала яму, вяла дзелавую перапіску, наносіла на галаву прымочкі. На змену ёй прыходзіў бацька Сяргея.
18 (31) студзеня 1901 года за адну ноч каля ложка цяжкахворага Леся Украінка напісала верш «Апантаная».
Памёр Сяргей Мяржынскі 3 (16) сакавіка 1901 года ў Мінску на сваёй кватэры ад сухотаў на руках Лесі Украінкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скрипка Т. Лариса Петрівна Косач-Квітка (Леся Українка). Біографічні матеріали. Спогади. Іконографія. — К.: Темпора, 2015. — 536 с. — ISBN 978-617-569-208-0