Сяргей Краўчанка
Выгляд
| Сяргей Краўчанка | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 9 снежня 1963 (62 гады) |
| Месца нараджэння | Мінск |
| Краіна | Беларусь |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | Музыкант, бізнесмен |
| Інструменты | Бас-гітара |
| Жанры | Рок |
| Калектывы |
Бонда ULIS |
Сярге́й Кра́ўчанка (нарадзіўся 9 снежня 1963 года, Мінск) — беларускі рок-музыкант. Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1983-1989 гадах граў на бас-гітары ў гурце Бонда, з якога ў 1989 годзе сышоў разам з Вячаславам Коранем і Валерам Цініцкім і заснаваў гурт ULIS. У 1993 годзе сышоў з ULIS.
Цяпер узначальвае мінскую кампанію Muztech, якая займаецца гандлем музычнымі інструментамі, прафесійным музычным абсталяваннем і аўдыё-праграмамі.
Жанаты, мае дачку.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |