ULIS

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
ULIS
Жанр

Рок

Гады

1988 - па сённяшні дзень

Краіна

Flag of Belarus.svg Беларусь

Горад

Мінск

Мова песень

Беларуская
Англійская

Лэйблы

Мелодыя
Каўчэг
БМАgroup
Саціс
Polskie Nagrania

Склад

Слава Корань
Віктар Самарукаў
Павел Ярмачэнка
Наталля Куніцкая

Іншыя
праекты

Бонда

Сайт

http://www.ulis.by

ULIS (вымаўляецца: Улі́с) — беларускі рок-гурт. Заснаваны ў 1988 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля расколу ў 1988 годзе залатога складу беларускага рок-гурта Бонда з яго сыходзяць гітарыст Вячаслаў Корань і басіст Сяргей Краўчанка, адначасова яны ствараюць новы калектыў, які на пачатку 1989 года займеў назву ULIS. У хуткім часе да гурта далучаюцца некаторыя былыя ўдзельнікі Бонды і іншыя музыкі — перкусіяніст Валерый Цініцкі, ударнік Кірыл Шэвандо (у 1990 годзе яго замяняе Сяржук Кныш), вакалістам становіцца Андрэй Патрэй, аўтарам тэкстаў выступае Фелікс Аксёнцаў[1].

Першы выступ новага гурта на фестывалі «Тры колеры» адразу прынёс поспех — ULIS займае другое месца (саступіўшы толькі Мроі). Дэбютны альбом запісваўся ў 1989 годзе ў польскім горадзе Ольштын (запісваў вядомы польскі гукарэжысёр Рычард Шміт). За тры дні працы ў студыі было запісана 11 песень, аднак на першы альбом пад назвай «Чужаніца» трапілі толькі 8. Там жа, у Ольштыне, быў выдадзены невялікі наклад альбома у 100 аўдыёкасет. Альбом быў перавыдадзены на вініле ў 1991 годзе фірмай Мелодыя (аўтарам вокладкі выступіў Міхал Анемпадыстаў), у 1996 годзе зноў перавыдадзены на кампакт-касеце мінскай кампаніяй Каўчэг[2].

Неўзабаве ў Ольштыне запісваецца другі альбом, які выдаецца ў 1991 годзе на вініле пад назвай «Краіна доўгай белай хмары» (выдавец Polskie Nagrania), альбом перавыдадзены ў 1996 годзе кампаніяй Каўчэг[2].

Напрыканцы 1991 года гурт пакідае вакаліст Андрэй Патрэй, якога замяняе Алег Тумашоў, таксама сыходзіць перкусіяніст Валерый Цініцкі. Аднак гэта не перашкаджае запісаць у 1993 годзе новы альбом «Танцы на даху», які быў выдадзены на кампакт-касеце. У лютым таго ж года выдаецца англійскамоўная версія праграмы «Dances On The Roof».

У 1993-1994 гадах адбыўся раскол гурта, падчас якога з ULIS cышлі ўсе музыкі, апроч Славы Кораня, які ўзяў на сябе функцыі вакаліста і аўтара тэкстаў.

Нягледзячы на страту асноўнага складу, гурт працягвае актыўную дзейнасць. У 1995 годзе Слава Корань разам з Аляксеем Паўловічам (бас-гітара) запісвае новы альбом «Па-над дахамі». Праз год да калектыва далучаюцца Ягор Марачук і Алег Дземідовіч. У 1996 годзе Каўчэг выпускае на кампакт-касетах альбомы «Life 1996» (аўтар тэкстаў Лявон Вольскі) і «Блуканьне». У тым жа 1996 запісваецца праграма «Ратуйце вашыя душы», якую ў 1997 годзе выпускае на кампакт-касетах кампанія Саціс. У 1996 годзе склад ULIS зноў кардынальна змяніўся: Слава Корань (гітара, спеў, тэксты і музыка), Віктар Самарукаў (бас-гітара), Аляксандр Быкаў (ударныя)[1].

У 1998 годзе БМАgroup выдае два CD з лепшымі творамі калектыва.

У 1999 годзе Каўчэг выпускае альбом «Падарожжа». У 2003 годзе выдаецца апошні на сёння альбом «Люстэрка», у які ўвайшлі новыя аранжыроўкі старых хітоў гурта, тры песні на вершы Уладзіміра Караткевіча, кавер на песню «Апавяданьне пра маю вуліцу» польскага гурта Aya RL.

У 2007 годзе ULIS меў наступны склад: Слава Корань, Віктар Самарукаў, Павел Ярмачэнка (ударныя), Наталля Куніцкая (клавішы). Пасля апошняга студыйнага рэлізу ULIS амаль спыніў канцэртную дзейнасць, апошнімы вядомымі канцэртамі сталі выступы ў Чарнігаве (фестываль «BeFree») і ў Полацку. Фронтмэн калектыва Слава Корань апошнім часам жыве ў Польшчы, басіст Віктар Самарукаў - у Канадзе. Аднак, як сцвярджае лідар гурта, ULIS працягвае сваё існаванне і пачне ствараць новую праграму па вяртанні басіста на радзіму[3].

Гурт ULIS праводзіў актыўную канцэртную дзейнасць. Ён выступаў у Беларусі, Расіі, Украіне, Польшчы, Эстоніі, Германіі, Вялікабрытаніі. ULIS з'яўляліся ўдзельнікамі шэрагу музычных фестываляў і супольных канцэртаў: «Тры колеры» (Мінск, 1989-1990), «Сырок» (Масква, 1990) «Рок-немаўля» і «Вольныя танцы» (Маладзечна), «Рок па вакацыях», «Рок-Купалле» і «Любі сапраўднае» (Мінск, 1998), «Салідарныя з Беларуссю» (Польшча, 2006), «BeFree» (Чарнігаў, 2007-2009) і іншыя[4].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Былыя ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]