Сяргей Леанідавіч Гармаш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Леанідавіч Гармаш
Дата нараджэння 1 верасня 1958(1958-09-01)[1][2] (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральны рэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар
Узнагароды
IMDb ID 0307628
sergeigarmash.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Леанідавіч Гармаш (руск.: Серге́й Леони́дович Гарма́ш; нар. 1 верасня 1958, Херсон, Украінская ССР) — савецкі і расійскі акцёр тэатра, кіно, агучвання і дубляжу, тэатральны рэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар; народны артыст Расійскай Федэрацыі (2006).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1980 годзе пасля службы ў арміі Гармаш паехаў у Маскву паступаць у вышэйшае тэатральнае вучылішча. Першапачаткова падаў дакументы адразу ў тры тэатральныя ВНУ, але потым спыніў свой выбар на Школе-студыі МХАТ. На іспыце чытаў дваццаціхвілінны ўрывак з Дастаеўскага.

У 1984 годзе скончыў акцёрскі факультэт Школы-студыі (інстытута) імя У. І. Неміровіча-Данчанкі пры МХАТ СССР імя М. Горкага (кіраўнік курса — Іван Міхайлавіч Тарханаў) і быў прыняты ў трупу Маскоўскага тэатра «Сучаснік». Стаў адным з кіроўных акцёраў тэатра.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Сергей Гармаш // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.