Сяргей Леанідавіч Дарэнка
| Сяргей Леанідавіч Дарэнка | |
|---|---|
| руск.: Сергей Леонидович Доренко | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | руск.: Сергей Леонидович Доренко |
| Род дзейнасці | журналіст, тэлевядучы, радыёвядучы, перакладчык, рэдактар, каментатар, вытворца, філолаг, галоўны рэдактар, тэлепрадзюсар, кінапрадзюсар, юрыст, сацыёлаг |
| Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1959 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 9 мая 2019 (59 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Партыя | |
| Узнагароды і прэміі | |
| Сайт | dorenko.tv |
Сярге́й Леані́давіч Дарэ́нка (руск.: Сергей Леонидович Доренко; 18 кастрычніка 1959, Керч — 9 мая 2019, Масква) — расійскі журналіст, тэле- і радыёвядучы, каментатар, прадзюсар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 18 кастрычніка 1959 года ў Керчы. У 1982 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Універсітэта дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы.
З 1985 года працаваў на Цэнтральным тэлебачанні СССР. Быў звольнены ў 1990 годзе пасля шэрагу падрыхтаваных ім рэпартажаў з Літвы і Латвіі.
У 1990 годзе быў сярод пачынальніка праграмы «Вести» Расійскага тэлебачання. Затым працаваў на 1-м канале «Останкино» і «ТВ-6 Москва».
Вядучы інфармацыйных праграм «Время» і «Аўтарская праграма Сяргея Дарэнкі» на канале ОРТ з кастрычніка 1996 па верасень 2000 года. Быў адхілены ад эфіраў на ОРТ ў 2000 годзе пасля выпуску сюжэта пра гібель падлодкі «Курск».
З 1 верасня 2008 года да 1 ліпеня 2013 года — галоўны рэдактар, радыёвядучы радыёстанцыі «Русская служба новостей». Затым галоўны рэдактар радыёстанцыі «Говорит Москва» (з 2014).
Памёр 9 мая 2019 года ў Маскве[1].
Зноскі
- ↑ У Маскве памёр журналіст Сяргей Дарэнка(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2019. Праверана 10 мая 2019.