Перайсці да зместу

Сяргей Львовіч Кандыбовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Львовіч Кандыбовіч
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1959(1959-06-21) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера псіхалогія і педагогіка
Навуковая ступень доктар псіхалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі Prize of the Government of the Russian Federation in the field of education прэмія Урада Расійскай Федэрацыі ў вобласці культуры
Узнагароды

Сяргей Львовіч Кандыбовіч (21 чэрвеня 1959, Мінск, БССР) — расійскі вучоны і грамадскі дзеяч. Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі (2008), доктар псіхалагічных навук (2000), прафесар (2003), акадэмік Расійскай акадэміі адукацыі (2019; член-карэспандэнт — 2016), замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021)[1][2], лаўрэат пяці дзяржаўных прэмій Расійскай Федэрацыі, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2021—2022 гады, старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі, член прэзідыума Савета пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па міжнацыянальных адносінах.

Асноўная галіна навуковых інтарэсаў — ваенная псіхалогія, метадалогія псіхалогіі, псіхалогія міжнацыянальных адносін, тэарэтычныя і практычныя пытанні патрыятычнага выхавання моладзі.

З’яўляецца аўтарам больш за 100 навуковых і навукова-метадычных работ, у тым ліку манаграфій: «Праблемы айчыннай псіхалогіі» (2020), «Стратэгія і практыка дасягнення вышэйшай кваліфікацыі суб’ектам інавацыйнай працы» (2018), «Пётр Машэраў — эпоха і лёс» (2017) і іншых.

Падрыхтаваў 5 кандыдатаў псіхалагічных навук.