Сяргей Мікалаевіч Чычук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Мікалаевіч Чычук
Нараджэнне 1 мая 1970(1970-05-01) (53 гады)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Месца працы
Узнагароды
ордэн Пашаны

Сяргей Мікалаевіч Чычук (нар. 1 мая 1970, Гомельская вобласць) — беларускі дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1993 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Канструяванне і тэхналогія радыёэлектронных сродкаў», у 1998 і 2000 гадах Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасцях «правазнаўства» і «Знешняя палітыка і дыпламатыя».

У 1993—1995 гадах працаваў інжынерам-канструктарам Мінскага маторнага завода. У 1995—1997 гг. — спецыяліст другой катэгорыі, першай катэгорыі, вядучы спецыяліст, начальнік аддзела па працы з краінамі СНД і Расійскай Федэрацыяй, намеснік начальніка ўпраўлення міжнародных эканамічных адносін Міністэрства знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь.

У 1997—2000 гг. — слухач Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2000—2001 гг. — начальнік аддзела замежных крэдытаў крэдытна-інвестыцыйнага ўпраўлення МЗС Беларусі. У 2001—2004 гг. — саветнік Пасольства Беларусі ва Украіне. У 2005—2007 гг. — начальнік аддзела Украіны і Малдовы упраўлення двухбаковых адносінаў з краінамі СНД МЗС Беларусі. У 2007—2011 гг. — саветнік Пасольства Беларусі ў Сербіі, Часовы Павераны ў справах Беларусі ў Сербіі. У ліпені-лістападзе 2011 года — намеснік начальніка ўпраўлення СНД і ЕўрАзЭС МЗС Рэспублікі Беларусь. У 2011—2015 гг. — намеснік начальніка, начальнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

16 сакавіка 2015 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова.

Валодае англійскай і сербскай мовамі. Жанаты. Мае дачку.