Васіль Андрэевіч Саковіч
Васіль Саковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Лінг, Уладзімір Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Мікалай Грынёў | ||||||
Пераемнік | Вячаслаў Асіпенка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | ---, Аляксандр Лукашэнка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1949 |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, дыпламат, палітолаг | ||||||
Узнагароды |
Васіль Андрэевіч Сако́віч (нар. у 1949 годзе ў Плешчыцах Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га і 13-га скліканняў, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1972 годзе скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1973 на гаспадарчай рабоце ў Віцебску, з 1982 года галоўны інжынер трэста «Віцебсксельбуд». У 1986 годзе скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу. З 1986 года загадчык аддзела, сакратар Віцебскага абласнога камітэта КПБ, з 1991 года — начальнік аддзела Упраўлення дзяржаўнай пазаведамаснай экспертызы праектаў і каштарысаў пры Віцебскім абласным выканаўчым камітэце.
З 24 красавіка 1992 года да 19 снежня 1996 года быў старшынёй Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь[1] [2].
3 верасня 1999 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова [3]. Адстаўлены з гэтай пасады быў 4 чэрвеня 2009 года [4].
12 лютага 1999 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[5], а 3 красавіка 2006 года — Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[6].
Зноскі
- ↑ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 24 апреля 1992 г. № 1633-XII «Об избрании Председателя Контрольной палаты Республики Беларусь» (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 19 декабря 1996 г. № 558 «Об освобождении В. А. Саковича от должности Председателя Контрольной палаты Республики Беларусь» (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 3 сентября 1999 г. № 513 «О назначении В. А. Саковича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Молдова» Архівавана 19 верасня 2011. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 4 июня 2009 г. № 287 Об освобождении В. А. Саковича от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Республике Молдова (руск.)
- ↑ Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 12 февраля 1999 г. № 97-ПСР «О награждении В. А. Саковича Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь» (руск.)
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 апреля 2006 г. № 447 «Аб узнагароджаннi работнiкаў, якiя ўнеслi найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамiчнае развiццё рэспублiкi ў 2001—2005 гадах, Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь» (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сако́віч Васіль Андрэевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 642. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Посольство Республики Беларусь в Республике Молдова (па стане на 19 мая 2009 года) Архівавана 2 лютага 2009. (руск.)
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Пінскім раёне
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
- Супрацоўнікі Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь
- Паслы Беларусі ў Малдове
- Члены КПСС
- Сакратары Віцебскага абкама КПБ