Сяргей Міхайлавіч Ліпатаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Міхайлавіч Ліпатаў
Дата нараджэння 29 верасня (11 кастрычніка) 1899
Месца нараджэння вёска Глухаўка, Серпухаўскі павет, Маскоўская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 8 студзеня 1961(1961-01-08) (61 год)
Месца смерці БССР
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера фізічная хімія, калоідная хімія
Месца працы Інстытут хіміі АН БССР
Навуковая ступень доктар хімічных навук і акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР
Навуковае званне прафесар, акадэмік АН БССР
Альма-матар Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт
Вядомыя вучні Уладзімір Сямёнавіч Камароў
Вядомы як хімік

Сяргей Міхайлавіч Ліпатаў (11 кастрычніка 1899, вёска Глухаўка, Серпухаўскі павет, Маскоўская губерня, Расійская імперыя — 8 студзеня 1961) — савецкі беларускі вучоны ў галіне фізічнай і калоіднай хіміі. Доктар хімічных навук (1936). Прафесар (1934). Акадэмік АН БССР (1940).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1923). У 1924—1927 гг. працаваў у 1-й хімічнай лабараторыі Маскоўскай паркаленабіўной фабрыкі, з 1927 г. загадваў навуковай часткай цэнтральнай лабараторыі Іванава-Вазнясенскага тэкстыльнага трэста, адначасова выкладаў у Іванава-Вазнясенскім політэхнічным інстытуце. З 1929 г. загадчык лабараторыі Фізіка-хімічнага інстытута імя Л. Я. Карпава, у 1932—1937 гг. прафесар, загадчык кафедры Маскоўскага інстытута лёгкай прамысловасці, з 1938 года загадчык лабараторыі Калоідна-электрахімічнага інстытута АН СССР, адначасова начальнік навукова-праграмнага аддзела Прэзідыума АН СССР. У 1940—1944 гг. віцэ-прэзідэнт АН БССР і загадчык лабараторыі Інстытута хіміі АН БССР. У 1944—1959 гг. загадчык кафедры Маскоўскага тэкстыльнага інстытута, адначасова кіраўнік лабараторыі высокапалімераў і расліннай сыравіны Інстытута хіміі АН БССР. У 1959—1960 гг. загадчык лабараторыі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР.

Навуковая і арганізацыйная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы ў галіне калоіднай хіміі і хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Распрацаваў агульную тэорыю сінерэзісу (прэмія імя Д. І. Мендзялеева АН СССР), вакуумны спосаб фарбавання, схему атрымання віскозы, спосаб атрымання спірту з крухмала- і цэлюлозазамяшчальнай сыравіны, якія ў далейшым былі ўкаранёныя ў прамысловасць.

Падрыхтаваў 20 кандыдатаў і 4 дактароў навук.

У гады Вялікай Айчыннай вайны быў накіраваны ў Ташкент для арганізацыі працы Акадэміі навук БССР. 6 студзеня 1942 года там адбылося першае пасля эвакуацыі з Мінску паседжанне Прэзідыума АН БССР пад кіраўніцтвам віцэ-прэзідэнта АН БССР С. М. Ліпатава, дзе былі разгледжаны пытанні, звязаныя з аднаўленнем дзейнасці Акадэміі навук БССР. У 1942—1944 гадах загадваў лабараторыяй Інстытута хіміі АН БССР, адноўленай на новым месцы, ў Ташкенце. Адначасова ажыццяўляў выкладчыцкую дзейнасць у Сярэднеазіяцкім універсітэце.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш 150 навуковых прац, 6 манаграфій. Асноўныя працы:

  • Учение о коллоидах. М., 1933.
  • Проблема застудневания лиофильных коллоидов. М., 1937.
  • Проблемы учения о лиофильных коллоидах. Мн., 1941.
  • Высокополимерные соединения: лиофильные коллоиды. Ташкент: АН БССР, 1943.
  • Физико-химия коллоидов. М.-Л.: Госхимиздат, 1948.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]