Перайсці да зместу

Інстытут хіміі АН БССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Інстытут хіміі АН БССР — першая ў Беларусі акадэмічная ўстанова ў галіне хімічных навук, дала пачатак Аддзяленню хіміі і навук аб Зямлі. Інстытут быў утвораны 2 снежня 1929 года ў складзе Беларускай акадэміі навук. 3 1936 года — у складзе Аддзялення матэматычных і прыродазнаўчых навук АН БССР, з 1940 — у Аддзяленні тэхнічных навук, з 1947 па 1958 уключна — у Аддзяленні фізіка-матэматычных і тэхнічных навук.

Найбольш значныя дасягненні

[правіць | правіць зыходнік]
  • М. А. Прыляжаеў і яго вучні правялі шэраг даследаванняў па прымяненню адкрытага М. А. Прыляжаевым спосабу акіслення ненасычаных арганічных злучэнняў перакісамі ацэтылаў і шэрагу новых злучэнняў. Апісаная рэакцыя ўвайшла ў падручнікі арганічнай хіміі.
  • У. В. Шкатэлаў абагульніў вынікі даследаванняў, праведзеных ім з іншымі вучонымі ў галіне смаляных кіслот. Яго работы, а таксама даследаванні акадэміка АН БССР К. М. Караткова ў значнай ступені спрыялі развіццю каніфольна-скіпідарнай прамысловасці ў БССР. І. І. Бардышаў правёў важныя даследаванні па вывучэнні саставу смаляных кіслот хвоі звычайнай.
  • М. С. Казловым і супрацоўнікамі Інстытута хіміі распрацаваны метад каталітычнага сінтэзу хіналінавых аснаванняў з ацэтылену і араматычных амінаў, які прасцей і зыходзіць з больш даступных прадуктаў, чым вядомыя ў той час метады Скраупа і Доўнар-Молера.
  • В. К. Нікіфараў распрацаваў хвалявую тэорыю перыядычных рэакцый, якая атрымала станоўчую ацэнку з боку як савецкіх, так і замежных вучоных, у прыватнасці дацкага фізіка-хіміка Хрысціансена і індыйскага фізіка Рамана.
  • М. Ф. Ярмоленка з супрацоўнікамі вывучыў вялікую колькасць сістэм з мэтай устанаўлення залежнасцей растваральнасці і адсорбцыі з раствораў ад будовы малекул раствораных рэчываў і палярызацыі адзінарных і змешаных асяроддзяў. У тым жа напрамку вывучалася набуханне каўчуку і іншыя калоідна-хімічныя з’явы ў растворах. Некаторыя з гэтых работ атрымалі шарокую вядомасць. У галіне адсорбцыі ўстаноўлена залежнасць паміж растваральнасцю рэчываў і адсобрцыяй; дадзены новы колькасны выраз адсорбцыі сумесі рэчываў з улікам пасіраванай паверхні адсарбентаў. Устаноўлена новая з’ява паверхневай каагуляцыі, якая ўвайшла ў калоідную хімію пад назвай «ламінарная каагуляцыя» (ў супрацоўніцтве з Г. Н. Пленінай).
  • Б. В. Ерафееў запрапанаваў і абгрунтаваў новыя ўраўненні кінетыкі рэакцый з удзелам цвёрдых рэчываў, прымяняльнасць якіх была паказана дзя шэрагу рэакцый. Істотнае значэнне мае распрацоўка Б. В. Ерафеевым пытання аб сувязі паміж кінетычнымі ўраўненнямі для гэтага тыпу рэакцый, якія даюць залежнасць паміж хуткасцю і часам, з аднаго боку, і хуткасцю і глыбінёй рэакцый — з другога. Ім жа з супрацоўнікамі ўстаноўлена, што солі пераходных металаў дзейнічаюць у маючых вялікае практычнае значэнне працэсах аўтаакіслення вуглевадародаў у якасці ініцыятараў, а не каталізатараў, як гэта лічылася раней, што цягне за сабой шэраг важных вывадаў. Б. В. Ерафееў і М. І. Міцкевіч з супрацоўнікамі адкрылі дэкарбаксіліраванне, спалучанае з аўтаакісленнем, што мае істотнае значэнне для паляпшэння тэхналогіі атрымання тлустых кіслот з нафтарпадуктаў.
  • Пытанні хіміі і тэхналогіі сілікатаў вывучала лабараторыя М. А. Безбародава. Шырока вядомы яго даследаванні над фізіка-хімічнымі працэсамі, якія працякаюць пры шклоўтварэнні; напісаны кнігі і падручнікі па тэхналогіі сілікатаў і розных пытаннях шклопадобнага стану, па гісторыі шкловырабу ў СССР, у прыватнасці кнігі «Каменні і свілі ў шкле» (трэцяе выданне, 1953), аб М. В. Ламаносаве (1948) і Д. І. Вінаградаве (1950), «Нарысы па гісторыі і тэхналогіі сілікатаў Расіі» (1950).
  • Ліяфільным калоідам і высокапалімерным злучэнням прысвечаны даследаванні С. М. Ліпатава. Погляды аўтара выкладзены ў манаграфіях «Праблемы вучэння аб ліяфільных калоідах» (1941) і «Высокапалімерныя злучэнні» (1943). У работах па тэрмадынамічных усласцівасцях С. М. Ліпатаў упершыню десладуе цеплыню ўзхаемадзеяння палімераў з вадкасцямі пры розных тэмпературах, прыводзіць разлікі цеплаёмкасці пераходаў палімера з аднаго стану ў другі. У работах 1952—1953 гг. Развіваецца новая арыгінальная тэорыя рэкрышталізацыі цэлюлозы і прапануецца новы метад ацэнкі крышталічнай і ааморфнай фаз у цэлюлозе.
  • Работы М. М. Паўлючэнкі прысвечаны вучэнню аб механізме гетэрагенных хімічных рэакцый. У адрозненне ад іншых аўтараў, якія тлумачаць нарастанне хуткасці і іншыя асаблівасці гетэрагенных хімічных рэакцый утварэннем ядзер і іх каталітычным дзеяннем, М. М. Паўлючэнка ўсе заканамернасці гэтага роду рэакцый, уключаючы нарастанне хуткасці, выводзіць з уласцівасцей крышталічнай рашоткі зыходнага рэчыва. Новыя і арыгінальныя работы М. М. Паўлючэнкі па кінетыцы ўтварэння аміякатаў солей пры ўзаемадзеянні апошніх з газападобным аміяком, па кінетыцы акіслення смаляных кіслот.
  • Шэраг даследаванняў Інстытута хіміі ўведзены ў вытворчасць, у прыватнасці выкарыстанне фаўтнай драўніны ў гідролізнай вытворчасці (Бабруйскі гідролізны завод), кіслотны гідроліз з мэтай павышэння перастраўнасці грубых кармоў (П. І. Скрыган, метад уведзены больш чым у 50 калгасах БССР); паскораны метад цэментацыі (М. І. Міцкевіч, Мінскі аўтазавод); крыяскапічны метад вызначэння фенолаў у солях (Б. В. Ерафееў і інш.); метад адсарбцыйнай ачысткі пеніцыліну (М. Ф. Ярмоленка і С. А. Левіна). Запрапанаваны метад вызначэння ступені прыгоднасці розных відаў бялкоў для атрымання штучнага валакна тыпу поўсці (М. Ф. Ярмоленка і Д. З. Гінзбург).
  • У лабараторыях Інстытута хіміі вядуцца даследаванні па тэорыі хімічнага працэсу, навуковых асновах падбору каталізатараў, сінтэзу прыродных і біялагічна важных злучэнняў, сінтэзу і вывучэнню шклопадобных сістэм, структуры адсарбентаў і палярнасці асяроддзяў і іншых праблемах.
  • У работах Інстытута хіміі прымаюць удзел П. І. Бялькевіч, Ю. А. Альдэкоп, С. В. Маркевіч, Е. С. Асінавік, В. А. Праташчык, С. Ф. Наумава, Б. О. Філонаў, Е. Н. Новікава, Р. Л. Старобінец, У. С. Камароў, Х. А. Чарчэс, Ю. П. Клюеў, А. А. Шлык і інш.
  • Па праблеме «Даследаванне хімізму і кінетыкі вадкафазнага аўтаакіслення прыродных і сінтэтычных вуглевадародаў і іншых арганічных рэчываў» скончана тэма «Даследаванне працэсаў акіслення сярністых злучэнняў з мэтай ужытку для выдалення серы з нафты». Выяўлены ўмовы аўтаакіслення меркаптанаў, што ўтрымліваюцца ў сярністых нафтах і нафтапрадуктах, што ў далейшым мела важнае значэнне для выдалення серы з нафты.
  • Па праблеме «Даследаванне лесахімічнай сыравіны і распрацоўка метадаў яе комплекснага выкарыстання» скончана тэма «Вывучэнне хімічнага складу драўніны глыбіннага асмольвання і распрацоўка тэхналогіі яго выкарыстання». Праведзены працы па даследаванні шкіпінару з лёгкага масла і фіхтэлітавага масла, што былі атрыманы з хваёвых пнёў глыбіннага асмольвання рознага ўзросту. Матэрыялы даследаванняў у далейшым былі выкарыстаны ў вытворчасці спірту і шкіпінару.
  • Па тэме «Даследаванне велічыні рэактыўных паверхняў каталізатараў» распрацаваны новы метад вызначэння велічыні рэакцыйнай паверхні каталізатараў па адсорбцыі радыеактыўнай вуглекіслаты, які даў магчымасць вызначыць паверхню каталізатараў і, натуральна, іх актыўнасць.
  • Па праблеме «Даследаванне хімізму і кінетыкі вадкафазнага аўтаакіслення прыродных і сінтэтычных вуглевадародаў і іншых арганічных рэчываў» скончана праца па даследаванні звязанага вадкафазнага аўтаакіслення вуглевадародаў. Атрыманцыя дадзеныя мелі практычны ўжытак для выбарнага акіслення кампанентаў складаных дамешкаў пры перапрацоўцы нафты[ru].
  • Скончана праца па аўтаакісленні вытворных цыклагексену і тэтраліну. У выніку распрацаваны новыя метады атрымання двухзамешчаных вытворных цыклагексену і атрыманы гідраперакісы паравытворных тэтраліну, якія ў далейшым знайшлі ўжытак у якасці ініцыятараў палімерызацыйных працэсаў. Распрацаваны новы метад атрымання цыклагексадыену, які стаў зыходным прадуктам для атрымання пластычных мас новага тыпу.
  • Па праблеме «Фізіка-хімічнае даследаванне прыродных солей і солевых раўнаваг» выканана работа па фізіка-хімічнай характарыстыцы калійных адкладаў БССР. Даследаваны ўмовы крышталізацыі солей пры выпарэнні, усталяваны парадак вылучення солей, іх прырода. Створана простая і эфектыўная тэхналагічная схема абагачэння сільвінітавай руды Старобінскага радовічша. Паказана магчымасць ужывання двухкратнай сепрацыі ў гідрацыклоне для абагачэння сільвінітавай руды, якая падвышае колькасць хлорыстага калію ў канцэнтраце да 89 % з адначасовым паніжэннем яго колькасці ў хвастах да 1,5 % пры сумарным атрыманні KCl 96 %. Таксама была даказана мэтазгодным ужываць фотаметрычны метад для вызначэння калію і натрыю ў мінеральных солях замест спектральнага, што дало ў выніку 40-50-разовы рост прадукцыйнасці аналізу і яго дакладнасці.
  • Па праблеме «Фізіка-хімічнае даследаванне прыродных солей і солевых раўнаваг» вывучаны мінералагічны і хімічны склад парод сільвінітавай сыравіны Старобінскага радовішча. Устаноўлена, што ў адрозненні сільвінітавай сыравіны ўральскіх радовічшаў сільвінітавая парода Старобінскага радовішча ўтрымлівае каля 0,5 % нерастваральнай у вадзе рэшты, што ў далейшым мела важнае значэнне пры распрацоўцы тэхналагічных працэсаў вытворчасці калійных угнаенняў. Праведзена спектральнае і фотаметрычнае вызначэнне макра- і мікраэлементаў у калійных солях Старобінскага радовішча, ўсталявана колькаснае ўтрыманне цырконію, тытану, стронцыю і марганцу ў калійных солях і іх размеркаванне паміж растваральнай і нерастваральнай часткамі пробы. Праведзены якасны аналіз проб на ўсіх гарызонтах на ўтрыманне вальфраму, малібдэну, берылію, германію, ніобію, гафнію. Метадам палыменнай фотаметрыі вызначаны ўплыў хлорыстага натрыю на дакладнасць вызначэння калію і наадварот, а таксама кальцыю і магнію на дакладнасць вызначэння кожнага з іх.
  • Па праблеме «Фізіка-хімічнае даследаванне прыродных солей і іх выкарыстанне ў народнай гаспадарцы» праведзены фотаэлектрычнае і спектральнае вызначэнне элементаў рэдкіх зямель у калійных солях Старобінскага радовішча. Шляхам колькаснага аналізу проб на ўтрыманне рэдкіх зямель устаноўлена, што апошнія канцэнтруюцца ў асноўным у гліністым глеі, дзе іх утрыманне мізэрнае; яшчэ меней іх у вапнавым шламе, а найменш — у солевых пробах. Таму як крыніца рэдкіх зямель калійныя руды далей не разглядаліся, а пры разліках мікраэлементаў пры ўнясенні калійных угнаенняў у глебу рэдкія землі не ўлічваліся.
  • Па рэкамендацыі Дзяржплана СССР[uk] і паводле Пастановы Савета Міністраў БССР выканана праца па вывучэнні перспектыў развіцця хімічнай прамысловасці ў БССР на 19591965 гг. У прыватнасці, быў праведзены тэхніка-эканамічны аналіз і паказана мэтазгоднасць будаўніцтва ў БССР азотнатукавага, суперфасфатнага заводаў і калійнага камбінату. Для кожнага з названых прадпрыемстваў быў праведзены выбар сыравіны, спосабу вытворчасці і відаў гатовай прадукцыі.

Рэарганізацыя

[правіць | правіць зыходнік]

21 лістапада 1958 Прэзідыўм АН БССР пастанавіў стварыць на базе Інстытута хіміі АН БССР з 1 студзеня 1959 два самастойныя інстытуты — Інстытут фізіка-арганічнай хіміі і Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі. Рашэнне Прэзідыўма набыло моц 1 студзеня 1959 г., а ў сярэдзіне 1959 г. названыя інстытуты ў выніку падзелу Аддзялення фізіка-матэматычных і тэхнічных навук на Аддзяленне фізіка-матэматычных, хімічных і геалагічных навук і Аддзяленне тэхнічных навук увайшлі ў склад Аддзялення фізіка-матэматычных, хімічных і геалагічных навук АН БССР.

Дырэктары ў розныя гады

[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычная значнасць Інстытута

[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы, створаныя пры непасрэдным навукова-практычным суправаджэнні Інстытута

[правіць | правіць зыходнік]

Новыя гарады, якія ўзніклі пры прадпрыемствах

[правіць | правіць зыходнік]