Сяргей Міхайлавіч Чарапнёў
Сяргей Міхайлавіч Чарапнёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 верасня 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 чэрвеня 1944 (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | 1938—1944 |
Званне |
|
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Сяргей Міхайлавіч Чарапнёў (1 верасня 1918, вёска Шніткі, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 14 чэрвеня 1944) — ваенны лётчык, гвардыі капітан. удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1940 скончыў Мелітопальскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча штурманаў. У Вялікую Айчынную вайну на фронце з 1941 г., гвардыі капітан, штурман карабля, атрада, эскадрыллі цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў. У 1941—1943 гг. зрабіў 237 баявых вылетаў і 94 вылеты для забеспячэння савецкіх войск боепрыпасамі і палівам. Экіпаж бамбардзіроўшчыка скінуў на аб’екты праціўніка больш за 260 тон бомбаў, разбурыў 4 варожыя пераправы, 2 чыгуначныя вузлы, знішчыў 5 самалётаў, 11 танкаў, 37 аўтамашын праціўніка.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 18.09.43. Загінуў 14.06.1944 г. у раёне горада Дэмблін (Польшча).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 222. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (Т. 17,).
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд. доп., и испр. Минск. 1984
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Міхайлавіч Чарапнёў на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 1 верасня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 14 чэрвеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Польшчы
- Асобы
- Капітаны СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Загінулі ў баі