Сяргей Пятровіч Кавальчук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Футбол
Сяргей Кавальчук
Поўнае імя Сяргей Пятровіч Кавальчук
Нарадзіўся 16 снежня 1973(1973-12-16)[1] (48 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1990—1991 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Імпульс (Брэст)
1992—1996 Беларусь Кобрын
1996—2004 Беларусь Дынама (Брэст) 176 (15)
Трэнерская кар’ера
2005—2007 Беларусь Дынама (Брэст) дубль
2008—2011 Беларусь Дынама (Брэст) трэнер
2011—2012 Беларусь Брэст
2012 Беларусь Брэст трэнер
2013 Беларусь Дынама (Брэст) дубль
2013—2016 Беларусь Дынама (Брэст)
2016—2019 Беларусь Дынама (Брэст) спарт. дыр.
2018 Беларусь Дынама (Брэст) в.а.
2020—2022 Беларусь Дынама (Брэст)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Сяргей Кавальчук (нар. 16 снежня 1973, Брэст) — беларускі футбаліст і трэнер. Вядомы па працы ў брэсцкім «Дынама», дзе правёў 26 гадоў, спачатку ў якасці футбаліста, а пасля на розных трэнерскіх і адміністрацыйных пазіцыях.

Кар’ера футбаліста[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за клуб «Брэстбытхім», які пазней быў перайменаваны ў «Кобрын». З 1996 года ў складзе брэсцкага «Дынама», дзе і завяршыў ігравую кар’еру ў 2004 годзе.

Кар’ера трэнера[правіць | правіць зыходнік]

У 1997 годзе скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт.

У 2005 годзе перайшоў на трэнерскую працу ў брэсцкім клубе. У 2011 годзе стаў галоўным трэнерам «Дынама» (у 2012 годзе клуб атрымаў новую назву — «Брэст»). У ліпені 2012 года пакінуў пасаду галоўнага трэнера, але застаўся працаваць у клубе ў якасці старшага трэнера[2]. У лютым 2013 года стаў галоўным трэнерам дубля. 24 верасня 2013 года зноў быў прызначаны галоўным трэнерам «Дынама-Брэст»[3].

Застаўся ў камандзе ў пачатку 2016 года, калі з-за фінансавых праблем клуб пакінула большасць ігракоў асновы. Па заканчэнні сезона 2016, ужо пасля прыходу ў «Дынама» замежных інвестараў, перайшоў на пасаду спартыўнага дырэктара клуба[4].

У маі 2018 года, пасля адстаўкі чэшскага спецыяліста Радаслава Латала, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера каманды[5]. У гэтай якасці 19 мая выйграў Кубак Беларусі 2018, калі ў фінальным матчы «Дынама» перамагло БАТЭ з лікам 3:2. У чэрвені 2018 года саступіў пасаду галоўнага трэнера Аляксею Шпілеўскаму[6].

31 снежня 2019 года было абвешчана, што ў новым сезоне Кавальчук зноў стане галоўным трэнерам «Дынама»[7]. Застаўся на пасадзе і ў 2021 годзе, калі клуб пакінулі інвестары і ён быў перададзены гораду, з-за чаго амаль цалкам абнавіўся склад. Пасля няўдалага пачатку сезона 2022 (4 ачкі пасля 9 тураў) у маі 2022 года пакінуў пасаду галоўнага трэнера[8].

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[9].

Трэнерскія дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі