Сяргей Рыгоравіч Навіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Рыгоравіч Навіцкі
Нараджэнне 26 жніўня 1962(1962-08-26) (61 год)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды

Сяргей Рыгоравіч Навіцкі (нар. 26 жніўня 1962, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 26 жніўня 1962 года ў Мінску.

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Інжынер-электрык».

Працаваў інжынерам аддзела метралагічнага забеспячэння завода імя Ф. Э. Дзяржынскага вытворчага аб’яднання «Інтэграл» імя XXV з’езда КПСС, інжынерам-канструктарам вопытна-канструктарскага бюро машынабудавання, майстрам-вытворцам мастацкіх вырабаў з металу Мінскага вытворчага аб’яднання мастацкіх вырабаў, майстрам Мінскага мастацкага вытворчага камбіната, майстрам Мінскага камбіната манументальна-дэкаратыўнага і прыкладнога мастацтва, дырэктарам малога прадпрыемства «НН», дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «РАДАКСІС» (г. Мінск).

Генеральны дырэктар сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Хенкель Баўтэхнік» (г. Заслаўе Мінскага раёна).

Выбіраўся дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Чалавек года Міншчыны-2011. Лепшы прадпрымальнік Мінскай вобласці (2009, 2010), лепшы прадпрымальнік Мінскага раёна (2007, 2009). Мае падзякі старшыні Мінскага аблвыканкама, Беларускай праваслаўнай царквы. Узнагароджаны юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Міністэрства спорту і турызму, упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама, Мінскага райвыканкама, медалём Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага, ганаровай граматай прыхода храма праведнай Сафіі Слуцкай у г. Мінску Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы[2].

Зноскі