Перайсці да зместу

Сяргей Уладзіміравіч Жаваранак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Уладзіміравіч Жаваранак
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1953(1953-06-28) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, інфекцыяніст
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Узнагароды

Сяргей Уладзіміравіч Жаваранак (нар. 28 чэрвеня 1953, в. Селішча, Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі ўрач-інфекцыяніст. Доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1992).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1976).

Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1976—1990; кафедра інфекцыйных хвароб, асістэнт, з 1982 — загадчык аддзела аспірантуры і клінічнай ардынатуры), Навукова-даследчы клінічны інстытут радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі (Віцебскі філіял, 1991—1999, дырэктар), Гомельскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1999—2007, рэктар), Рэспубліканскім метадычным цэнтры па вышэйшай і сярэдняй медыцынскай і фармацэўтычнай адукацыі (2008—2011, дырэктар), Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2011; прафесар кафедры інфекцыйных хвароб, у 2011—2015 — першы прарэктар).

Навуковыя інтарэсы: інфекцыйныя, паразітарныя захворванні; імуналогія.

Узнагароджаны знак «Выдатнік аховы здароўя СССР» і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гепатит В и дельта-инфекции в регионе с умеренным уровнем «Носительства» HBsAg : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.10 ; 14.00.30 / Жаворонок Сергей Владимирович. — Ленинград, 1990.
  • Жаворонок Сергей Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 115.
  • Жаваранак Сяргей Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 411.