Сяргей Уладзіміравіч Калтовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Сяргей Уладзіміравіч Калтовіч
Фатаграфія
Дата нараджэння 29 верасня 1961(1961-09-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 жніўня 2022(2022-08-09) (60 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці дызайнер, фатограф
Вучоба
Член у
Узнагароды
бронзавы медаль ВДНГ

Сяргей Уладзіміравіч Калтовіч (29 верасня 1961, Гомель — 9 жніўня 2022, Мінск) — беларускі дызайнер, фатограф.

Член Беларускага саюза дызайнераў, лаўрэат міжнародных конкурсаў. Кірунак у дызайне — фотодызайн, фатаграфія. Асноўныя праекты: насценныя календары, плакаты, буклеты, часопісы, кішэнныя календары, партфоліа.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і службоўцаў. Бацька — інжынер Уладзімір Мікалаевіч Калтовіч (1937—1979). Маці — Іна Мікалаеўна Калтовіч (нар. 1935). У 1968—1977 гадах навучаўся ў СШ № 6 Мінска. У 1980 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасьці «харавое дырыжаванне».

Праца[правіць | правіць зыходнік]

  • 1980—1982 гг. — служба ў шэрагах Савецкай арміі.
  • 1984—1987 гг. — фатограф у БелНДІП горадабудаўніцтва.
  • 1987—1990 гг. — загадчык фоталабараторыі ў агенцтве «Прапанова».
  • 1990—1993 гг. — фатограф у музеі П. Броўкі.
  • 1993—1997 гг. — фатограф у ТАА «Солвіс».
  • З 1997 г. — фатограф на Мінскім мастацкім камбінаце.
  • З 1995 г. — супольна з В. Сядых творчая фотастудыя «Секо»

Работы[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 1987 г. — бронзавы медаль ВДНГ г. Масква.
  • 1998 г. — срэбны медаль FIAP Іран.
  • 1999 г. — бронзавы медаль FIAP Харватыя.
  • 1999 г. — бронзавы медаль FIAP Іспанія.
  • Ганаровая стужка FIAP Францыя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускі саюз дызайнераў / аўт.-склад. Н. В. Федасеенка. — Мн.: «Беларускі саюз дызайнераў», 1998. — 3.