Сяргей Уладзіміравіч Палунін
Сяргей Уладзіміравіч Палунін | |
---|---|
![]() | |
Імя пры нараджэнні |
укр.: Полунін Сергій Володимирович руск.: Полунин, Сергей Владимирович |
Род дзейнасці | артыст балета, акцёр, мадэль |
Дата нараджэння | 20 лістапада 1989[1] (33 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
![]() |
Сяргей Уладзіміравіч Палунін (нар. 20 лістапада 1989 года, Херсон, Украінская ССР) — расійскі артыст балета ўкраінскага паходжання.
Прэм’ер Каралеўскага балета ў Лондане (2007—2012, у сезоне 2012—2013 года — запрошаны саліст). Пакінуўшы Англію, працаваў у трупах пад кіраўніцтвам Ігара Зяленскага: прэм’ер Маскоўскага музычнага тэатра імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі (2012—2016), запрошаны саліст Новасібірскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета (2012—2016); запрошаны саліст Баварскага дзяржаўнага балета (з 2016). 12 жніўня 2019 года прызначаны выконваючым абавязкі рэктара Акадэміі харэаграфіі Севастопаля. Таксама з 5 снежня 2019 года прызначаны дырэктарам Тэатра оперы і балета Севастопаля, у якога пакуль няма будынка і трупы, а адміністрацыя новага тэатра размяшчаецца не ў Севастопалі, а ў Маскве[3].
У жніўні 2018 года выступіў на фестывалі «Опера ў Херсанесе», які праходзіў у Крыме. У канцы лістапада 2018 года ён быў унесены ва ўкраінскую базу сайта «Міратворца» нараўне з іншымі «памагатымі сепаратыстаў і агентамі Крамля».
Зноскі
- ↑ Sergei Polunin // Discogs — 2000.
- ↑ https://www.lapresse.ca/arts/spectacles-et-theatre/danse/201811/30/01-5206261-la-star-du-ballet-serguei-polounine-prend-la-nationalite-russe.php
- ↑ Первый театральный сезон открыли без труппы и здания Архівавана 3 снежня 2020., 07.09.2020.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сяргей Уладзіміравіч Палунін