Сяргей Вячаслававіч Чарановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Чарановіч)
Сяргей Вячаслававіч Чарановіч
Дата нараджэння 8 красавіка 1958(1958-04-08) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Член у

Сяргей Вячаслававіч Чарановіч (нар. 8 красавіка 1958, г.п. Шарашова, Брэсцкая вобласць) — беларускі графік.

Скончыў факультэт графічнага дызайну Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Сябра Саюза мастакоў Беларусі, сябра Саюза дызайнераў Беларусі. Працуе ў галіне кніжнай графікі, жывапісу, фатаграфіі. Супрацоўнічаў з выдавецтвамі «Мастацкая літаратура», «Юнацтва», «Вышэйшая школа», «Мэт», і інш. Шэраг яго прац адзначаны дыпломамі Рэспубліканскага конкурсу мастацтва кнігі Міністэрства культуры РБ. Аўтар дызайну знака «Тысяча год праваслаўнай царквы на Беларусі». Аўтар (у суаўтарстве) герба г. Ляхавічы, 1992 год. Аўтар кнігі «Легенды і паданні Ляхавіцкага краю» (2004 год). Аўтар турыстычных буклетаў-даведнікаў «Грушаўка» (2005 год) і «Сцежкамі роднага краю. Ляхавіцкі раён» (2009 год). Жыве ў г. Ляхавічы, Брэсцкай вобласці, працуе ў г. Баранавічы.