Перайсці да зместу

Беларускі саюз дызайнераў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Саюз дызайнераў Беларусі)
Беларускі саюз дызайнераў
Дата заснавання 1987
Тып Рэспубліканская творчая грамадская арганізацыя
Колькасць удзельнікаў каля 600
Старшыня Дзмітрый Сурскі
Сайт unid.by

Беларускі саю́з дыза́йнераў («БСД») — грамадская арганізацыя, уваходзіць у міжнародную асацыяцыю «Саюз дызайнераў»[1] і Асацыяцыю грамадскіх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў»[2]. Аб’ядноўвае спецыялістаў прамысловага і графічнага дызайну, праектавання малых формаў, інтэр’ераў, абсталявання, арт-дызайну, мадэльераў, педагогаў, тэарэтыкаў дызайну. Старшыня арганізацыі — Дзмітрый Сурскі[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

3 красавіка 1987 года ў маскоўскім Доме Саюзаў адбыўся ўстаноўчы з’езд Саюза дызайнераў СССР[4], на якім прысутнічалі 25 беларускіх дэлегатаў, чацвёра з якіх былі абраны ў праўленне СД СССР. 14 снежня 1987 года на ўстаноўчым з’ездзе ў Мінску быў створаны Саюз дызайнераў БССР, спадкаемцам якога з’яўляецца Беларускі саюз дызайнераў.

У склад сакратарыята былі абраныя 8 чалавек:

А. Г. Длатоўскі двойчы абіраўся старшынёй Союза, паралельна кіраваў Беларускім інстытутам дызайну (зараз Нацыянальны дызайн-цэнтр).

У 1990 годзе ў складзе саюза было больш за 135 членаў[5]. На ІІ пазачарговым з’ездзе 21 снежня 1991 года Саюз дызайнераў БССР атрымаў сучасную назву — Беларускі саюз дызайнераў.

У 1995 годзе старшынёй саюза быў абраны Дзмітрый Алегавіч Сурскі. Станам на 2023 год колькасць сяброў арганізацыі каля 600 чалавек.

Сябры Саюза неаднаразова атрымоўвалі высокія ўзнагароды:

  • Прэмія Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь — 7 разоў.
  • Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» — 2 разы.
  • Гран-пры нацыянальнага фестывалю моды і авангарднага мастацтва «Мамонт» — 7 разоў.
  • Залаты медаль на міжнародным кірмашы — аўтамабілю МАЗ-54 (г. Плоўдзіў, Балгарыя) — 1985 г.
  • Гран-пры XI Міжнароднага біенале плаката ў Польшчы атрымалі Сяргей Войчанка, Уладзімір Цэслер, Андрэй Шэлюта — 1986 г.
  • Гран-пры і залаты медаль на міжнародным конкурсе плаката «Почему голод, почему нищета» ў Нью-Йорку атрымаў Сяргей Еўлампіеў — 1987 г.

і інш.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

З’езд[правіць | правіць зыходнік]

Вышэйшым органам БСД з’яўляецца з’езд, які склікаецца не радзей за адзін раз у чатыры гады. Ад пачатку ўтварэння БСД адбылося 9 з’ездаў, апошні — у 2020 годзе.

Рада[правіць | правіць зыходнік]

У перыяд паміж з’ездамі кіраванне дзейнасцю БСД ажыццяўляе Рада, якая абіраецца на з’ездзе.

Старшыня[правіць | правіць зыходнік]

Старшыню абірае з’езд на тэрмін у чатыры гады, старшыня валодае правамі і абавязкамі кіраўніка юрыдычнай асобы.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Выдавецкія праекты[правіць | правіць зыходнік]

  • Часопіс-альманах «Pro дызайн» (з 2001);
  • Даведнік «Белорусский союз дизайнеров» (1999);
  • Даведнік «Знак. Логотип» (2000, 2009)[6][7];
  • Даведнік «Кто есть кто. Дизайн внутри и снаружи» (2008)[8].
  • Кніга «Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы» (2016). Кніга прадстаўлена і ў выглядзе сайта Архівавана 22 кастрычніка 2020..

Выставачныя праекты[правіць | правіць зыходнік]

  • Выстаўка «Праект стагоддзя» — 1999;
  • Выстаўка італьянскага дызайну, сумесна з пасольствам Італіі — 2001[9];
  • Выстаўка «Унікальная краіна. Італія, фатаграфіі 1900—2000 гг.» — 2002[10][11];
  • Выстаўка «Дызайн-Біржа» (з 2008 года — «Дызайн-фармат») сумесна з Нацыянальным выставачным цэнтрам «Белэкспа» — 2003[12];
  • Выстаўка швейных машын «Няскончаная п’еса для механічнага шыла» сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем — лістапад 2010 — студзень 2011[13];
  • Выстаўка «Back in BSSR/Зноў у БССР», Мінск, 2014 гг.[14]
  • Выстаўка «Пастулат», Мінск, 2012, 2014, 2016, 2018 гг.[15][16][17]
  • Выстаўка «Ліхтарт(недаступная спасылка)» — 2014, 2015, 2017 гг.[18][19];
  • Праект «Рэчы беларускія» — 2015—2018 гг.[20].

Калекцыя беларускага плаката[правіць | правіць зыходнік]

У 1999 годзе адбылася выстаўка беларускага плаката. Яе падрыхтоўчы перыяд склаў амаль тры гады. Акрамя калекцыі плаката Беларускага саюза дызайнераў таксама дэманстраваліся рарытэты, прадстаўленыя прыватнымі калекцыянерамі і самімі мастакамі.

У 2008—2009 гадах праводзілася перасоўная выстаўка плаката «Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі». Яна праходзіла ў Варшаве[21], Берліне[22], Дрэздэне[23], Бруселі, Трыесце, Гранароле, Тулузе. У экспазіцыю былі ўключаны 43 найбольш яскравыя работы беларускіх плакатыстаў 1970—2000-х, у якіх адлюстраваліся сацыяльна-палітычныя трансфармацыі кожнага перыяду, у тым ліку сацыяльны феномен «Homo Sovieticus».

У 2016—2017 гадах у межах праграмы Choice Беларускі саюз дызайнераў зладзіў праект «Беларускі плакат», які завяршыўся выставамі ў Мінску, Берасці, Гародні, Нясвіжы і Віцебску, а таксама стварэннем сайту беларускага плаката plakat.unid.by(недаступная спасылка)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://www.moasd.ru/about/
  2. Председателем Белорусской конфедерации творческих союзов избран Борис Светлов (руск.). Белорусское телеграфное агентство (17 лютага 2012). Праверана 22 красавіка 2016.
  3. АО ИД «Комсомольская правда». Глава Союза дизайнеров Беларуси Дмитрий СУРСКИЙ:. АО ИД «Комсомольская правда». Праверана 22 красавіка 2016.(недаступная спасылка)
  4. http://www.copyrus.org/partners/soyuz-dizajnerov-moskvyi.html
  5. Беларусь 1995.
  6. Знак-логотип - Знак-логотип - Дизайн - Срез - pARTal.by(недаступная спасылка). www.partal.by. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
  7. «Знаковое» событие в белорусском графическом дизайне!. ... / 04.09 - pARTal.by(недаступная спасылка). partal.by. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
  8. Теперь ясно Кто есть Кто... внутри и снаружи!!!(недаступная спасылка). Marketing.by. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
  9. БДГ. Итальянский дизайн и через десять лет -- самый современный(недаступная спасылка) (20 верасня 2001). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2016. Праверана 27 красавіка 2016.
  10. БДГ. В Минске открылась выставка итальянской фотографии(недаступная спасылка) (27 лістапада 2002). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2016. Праверана 27 красавіка 2016.
  11. "Уникальная страна Италия" в Минске.. Travel.ru. Праверана 22 красавіка 2016.
  12. "Дизайн-биржа" продолжается | БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ. naviny.by. Праверана 22 красавіка 2016.
  13. Неоконченная пьеса для механического шила | Информационно-справочный портал Беларуси - interfax.by(недаступная спасылка). www.interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
  14. http://citydog.by/post/fotootchet-back-to-bssr/
  15. Табурет — это непросто. tv.sb.by. Праверана 23 красавіка 2016.
  16. https://naviny.by/rubrics/culture/2012/10/20/ic_news_117_404017 Архівавана 7 кастрычніка 2018.
  17. http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&DomainName=mast&id=1454
  18. Выставка «Лихтарт» - дизайнерские светильники, фонари и лампы, Белорусский союз дизайнеров | Информационно-справочный портал Беларуси - interfax.by(недаступная спасылка). www.interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
  19. Выставку необычных светильников готовит Белорусский союз дизайнеров(недаступная спасылка). minsknews.by. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
  20. Новый проект Союза дизайнеров посвящён уникальным предметам белорусского быта. www.sb.by. Праверана 22 красавіка 2016.
  21. У Варшаве адкрылася выстава: Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі(недаступная спасылка). Офіс за дэмакратычную Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
  22. БелаПАН. У берлінскай галерэі адкрываецца выстава постсавецкага мастацтва плаката Беларусі(недаступная спасылка). by.belapan.by. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
  23. БелаПАН. У Дрэздэне прадстаўлена постсавецкае мастацтва плаката Беларусі(недаступная спасылка). by.belapan.by. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2016. Праверана 22 красавіка 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]