Сяргей Юльевіч Вітэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
С. Ю. Вітэ

Сяргей Юльевіч Вітэ (руск.: Серге́й Ю́льевич Ви́тте) (17 (29) чэрвеня 1849, Ціфліс—28 лютага (13 сакавіка) 1915, Петраград), дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, граф, міністр фінансаў Расіі (18921903), старшыня Камітэта міністраў (з 1905 — Савета міністраў) Расійскай імперыі (19031906).

Асноўныя дасягненні Вітэ на дзяржаўнай службе:

  • Пад кіраўніцтвам З.Вітэ быў складзены імператарскіМаніфест 17 кастрычніка 1905, які падараваў грамадзянскія свабоды.
  • Пры яго актыўным удзеле праведзеныя дзяржаўныя рэформы, уключаючы стварэнне Дзяржаўнай Думы, ператварэнне Дзяржаўнага савета, увядзенне выбарчага заканадаўства і рэдагаванне Асноўных дзяржаўных законаў Расійскай імперыі.
  • Актыўна садзейнічаў будаўніцтву Транссібірскай магістралі і Кітайска-Усходняй чыгункі.
  • Правёў грашовую рэформу 1897 па ўвядзенню залатога стандарту рубля.
  • Распрацаваў праграму рэформ, рэалізаваную П. А. Сталыпінам.
  • Быў прыхільнікам паскоранага развіцця прамысловасці і развіцця капіталізму.
  • Садзейнічаў «першай расійскай індустрыялізацыі» 1890-х гадоў.
  • Правёў рэформу падаткаабкладання прамысловасці.
  • Садзейнічаў уводзінам дзяржаўнай «віннай манаполіі» на алкаголь.
  • Выявіў выдатныя дыпламатычныя здольнасці (Саюзны дагавор з Кітаем, заключэнне Портсмутскага міру з Японіяй, гандлёвы дагавор з Германіяй, атрыманне крэдытаў у Францыі).

Шаблон:ПА Шаблон:ПА