Перайсці да зместу

Сяргей Юльевіч Вітэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Юльевіч Вітэ
руск.: Сергей Юльевич Витте
Сцяг1-ы старшыня Савета міністраў Расійскай імперыі
19 кастрычніка 1905 — 22 красавіка 1906
Манарх Мікалай II
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Іван Логінавіч Гарамыкін
Сцяг18-ы старшыня Камітэта міністраў Расійскай імперыі
29 жніўня 1903 — 23 красавіка 1906
Манарх Мікалай II
Папярэднік Іван Мікалаевіч Дурнаво
Пераемнік пасада скасавана
Сцяг13-ы Міністр фінансаў Расійскай імперыі
30 жніўня 1892 — 29 жніўня 1903
Папярэднік Іван Аляксеевіч Вышняградскі
Пераемнік Эдуард Дзмітрыевіч Плеске
Сцяг14-ы Міністр шляхоў зносін Расійскай імперыі
15 лютага 1892 — 30 жніўня 1892
Папярэднік Адольф Якаўлевіч Гюбенет
Пераемнік Апалон Канстанцінавіч Крывашэін

Нараджэнне 17 (29) чэрвеня 1849[1]
Смерць 13 сакавіка 1915(1915-03-13)[3][4][…] (65 гадоў) ці 28 лютага (13 сакавіка) 1915[1] (65 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Julius von Witte[d]
Маці Кацярына Андрэеўна Фадзеева[d]
Жонка Надзея Спірыдонава, Мацільда Лісаневіч
Дзеці Вера Сяргееўна Нарышкіна-Вітэ[d]
Веравызнанне Лютэранства, затым прыняў праваслаўе
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Юльевіч Вітэ (руск.: Серге́й Ю́льевич Ви́тте) (17 (29) чэрвеня 1849, Тыфліс—28 лютага (13 сакавіка) 1915, Петраград) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, граф, міністр фінансаў Расіі (18921903), старшыня Камітэта міністраў (з 1905 — Савета міністраў) Расійскай імперыі (19031906).

Асноўныя дасягненні Вітэ на дзяржаўнай службе:

  • Пад кіраўніцтвам З.Вітэ быў складзены імператарскі Маніфест 17 кастрычніка 1905, які падараваў грамадзянскія свабоды.
  • Пры яго актыўным удзеле праведзеныя дзяржаўныя рэформы, уключаючы стварэнне Дзяржаўнай Думы, ператварэнне Дзяржаўнага савета, увядзенне выбарчага заканадаўства і рэдагаванне Асноўных дзяржаўных законаў Расійскай імперыі.
  • Актыўна садзейнічаў будаўніцтву Транссібірскай магістралі і Кітайска-Усходняй чыгункі.
  • Правёў грашовую рэформу 1897 па ўвядзенню залатога стандарту рубля.
  • Распрацаваў праграму рэформ, рэалізаваную П. А. Сталыпінам.
  • Быў прыхільнікам паскоранага развіцця прамысловасці і развіцця капіталізму.
  • Садзейнічаў «першай расійскай індустрыялізацыі» 1890-х гадоў.
  • Правёў рэформу падаткаабкладання прамысловасці.
  • Садзейнічаў уводзінам дзяржаўнай «віннай манаполіі» на алкаголь.
  • Выявіў выдатныя дыпламатычныя здольнасці (Саюзны дагавор з Кітаем, заключэнне Портсмуцкага міру з Японіяй, гандлёвы дагавор з Германіяй, атрыманне крэдытаў у Францыі).

Зноскі