Сяргей Юр’евіч Шавялёў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Юр'евіч Шэвялёў
Дата нараджэння 1 сакавіка 1981(1981-03-01)
Месца нараджэння Пскоў, РСФСР, СССР
Дата смерці 8 жніўня 2008(2008-08-08) (27 гадоў)
Месца смерці Паўднёвая Асеція
Прыналежнасць Сцяг Расіі Расія
Род войскаў Flag of the Russian Federation Ground Forces.svg Сухапутныя войскі Расіі
Гады службы 1999—2008
Званне старшы лейтэнант
Часць 135-ы мотастралковы полк (19-я мотастралковая дывізія, 58-я армія)
Камандаваў узводам
Бітвы/войны Вайна ў Паўднёвай Асеціі, 2008
Узнагароды і прэміі
Герой Расійскай Федэрацыі

Сярге́й Ю́р'евіч Шавялё́ў (1 сакавіка 1981, Пскоў8 жніўня 2008, Цхінвалі) — камандзір выведвальнага ўзвода мотастралковага батальёна 135-га мотастралковага палка 19-й мотастралковай дывізіі 58-й арміі Паўночна-Каўказскай вайсковай акругі, старшы лейтэнант. Герой Расійскай Федэрацыі.

У 2004 годзе скончыў Міхайлаўскі ваенны артылерыйскі ўніверсітэт. З красавіка 2008 года паводле ўласнага жадання - камандзір выведвальнага ўзводу ў складзе міратворчага батальёну расійскіх войскаў у Паўднёвай Асеціі.

Досвіткам 8 жніўня 2008 года грузінская артылерыя адкрыла прыцэльны агонь па размяшчэнні расійскіх міратворцаў, затым грузіны адкрылі агонь з гранатамётаў і стралковага ўзбраення. Каля 6 раніцы размяшчэнне батальёна было ў першы раз атакавана танкамі пры падтрымцы пяхоты.

З першай хвіліны бою Сяргей Шавялёў знаходзіўся са сваімі падначаленымі на самым небяспечным участку. Арганізоўваў абарону, укрыццё параненых і ратаваўшыхся ў размяшчэнні батальёна мірных жыхароў. Удзельнічаў у адбіцці некалькіх танкавых атак грузінскай арміі. Каля 9 гадзін раніцы быў забіты блізкім разрывам снарада. Гэтым жа снарадам быў паранены камандзір батальёна падпалкоўнік Канстанцін Цымерман, якому за гераічнасць у гэтым бою было прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі, і які прадставіў да такога жа звання старшага лейтэнанта Сяргея Шавялёва.

Указам Прэзідэнта РФ у кастрычніку 2008 года за мужнасць і гераічнасць, выяўленыя пры выкананні воінскага доўгу старшаму лейтэнанту Шавялёву Сяргею Юр'евічу прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі (пасмяротна).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шэвялёў Сяргей Юр'евіч на сайце «Героі краіны»