Сяргей Яфімавіч Багданчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Яфімавіч Багданчук
Дата нараджэння 4 красавіка 1911(1911-04-04) ці 1909
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 1933(1933-04-04)
Месца смерці
Адукацыя
Партыя
Род дзейнасці палітык

Сяргей Яфімавіч Багданчук (парт. псеўданім Жэнька; 1911, в. Касцяні, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя, цяпер Слонімскі раён — 4 красавіка 1933, вёска Гузні, Брэсцкі павет, Палескае ваяводства, Другая Рэч Паспалітая) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі ў 1920—1930-я, адзін з пачынальнікаў камсамольскіх арганізацый на Слонімшчыне. Псеўданімы: Жэнька, Старык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1927 годзе абраны сакратаром Слонімскага падпольнага акруговага камітэта Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі. Член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі з 1928 года. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі.

У 1928 эміграваў у СССР. У 1932 скончыў Камуністычны ўніверсітэт нацыянальных меншасцей Захаду імя Мархлеўскага ў Маскве  (руск.) (Масква)[1]. Прызначаны сакратаром Брэсцкага акругкама КПЗБ. На даручэнне ЦК партыі ўзначальваў найбуйнейшы страйк лесарубаў і вазакаў у Пружанскім павеце (9 снежня 1932 — люты 1933), які скончыўся выкананнем патрабаваннях забастоўцаў.

4 красавіка 1933 года арыштаваны паліцыянтамі на явачнай кватэры ў вёсцы Франопаль Брэсцкага павета. Пасля жорсткіх катаванняў у паліцэйскім участку забіты на беразе ракі Мухавец ля вёскі Гузні.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Імем Сяргея Багданчука названая адна з вуліц былой вёскі Гузні (цяпер у складзе Брэста).

У 1970 годзе ў пасёлку Мухавец Брэсцкага раёна каля будынка сярэдняй школы пастаўлены помнік Багданчуку[1].

Зноскі

  1. а б Богданчук Сергей Ефимович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 65. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн.1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]