Сярэдняя спецыяльная адукацыя
Сярэ́дняя спецыя́льная адука́цыя — узровень асноўнай адукацыі, накіраваны на развіццё асобы навучэнца, курсанта, атрыманне імі спецыяльнай тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі, які завяршаецца прысваеннем кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, рабочага з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй[1].
У Беларусі адпаведнае навучанне дае сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова (ССНУ) — каледж (іншыя формы ССНУ, такія як — прафтэхвучылішчы, прафесійныя ліцэі і прафесійна-тэхнічныя каледжы выключаны з заканадаўства ў 2022 г.)[2][3].
Адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі рэалізуюцца ў 223 установах адукацыі, у тым ліку 9 — прыватнай формы ўласнасці (штогадовы прыём і выпуск — больш за 33 тыс. чалавек, падрыхтоўка ажыццяўляецца па 158 спецыяльнасцях)[4].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сярэ́днія спецыя́льныя навуча́льныя ўстано́вы; Сярэ́дняя спецыя́льная адука́цыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 360, 362—363. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).