Сёстры змёртвыхпаўстанкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сёстры Змёртвыхпаўстанкі)
Герб
Заснавальніца супольнасці Цэліна Бажэнцкая.

Сёстры змёртвыхпаўстання Пана нашага Ісуса Хрыста або Сёстры змёртвыхпаўстанкі — жаночая манаская кангрэгацыя. Заснавальніцы — слугі божыя Цэліна і Ядвіга Бажэнцкія, маці і дачка. Заснавана ў Рыме ў 1891 годзе.

Гісторыя супольнасці[правіць | правіць зыходнік]

Цэліна Бажэнцкая прыбыла ў Рым у 1875 г. Там прыйшла да яе думка пра манаскае жыццё. Пад уплывам ксяндза-генерала змёртвыхпаўстанцаў Пятра Семяненькі яна вырашыла разам з дачкой Ядвігай заснаваць жаночае адгалінаванне гэтай супольнасці, як кантэмплацыйна-чыннае, задачай якой было духоўна адраджэнне жанчыны, дзякуючы навучанню і хрысціянскаму выхаванню дзяўчат. У 1891 г. прыйшло жаданае зацвярджэнне манаскай канстытуцыі Папам Львом XIII.

У тым жа годзе Цэліна з сёстрамі адкрыла ў Кентах каля Бельска (Польшча) першы манаскі дом, у 1896 г. яна пачала апостальскую працу ў Балгарыі, у Чанстахове і Варшаве, а ў 1900 — у ЗША. Новая супольнасць развівалася дынамічна, што прымусіла сёстраў пашыраць свой харызмат, які праявіўся ў клопаце аб развіцці апасталату ў парафіях, (у шырокім разуменні) у экуменізме і хрысціянскім выхаванні свецкіх. Пры жыцці заснавальніцы паўсталі ў суме 22 суполкі. Яна памерла ў Кракаве 26 кастрычніка 1913 г.

Капліца сясцёр у наваполацкім доме

Папа Пій XII адкрыў у Рыме беатыфікацыйны працэс маці Цэліны яшчэ ў 1944 г., а дэкрэт аб гераічнасці яе цнот падпісаў Ян Павел II у 1982 г. У 2002 г. у Кракаве духоўныя ўлады разам з медыкамі, адказныя за беатыфікацыю, даследавалі справу па меркаванаму выздараўленню Андрэя Мехежынскага — Віктара, праўнука маці Цэліны, які пасля малітвы аб заступніцтве Божай Слугі Цэліны быў цудоўным чынам вылечаны з цяжкага пашкоджання пазваночніка. Гэты цуд паскорыў заканчэнне беатыфікацыйнага працэсу. Дакументацыя па гэтай справе была перададзена Кангрэгацыі па Кананізацыйных Справах у Рым. 16 снежня 2006 г. Бенедыкт XVI падпісаў дэкрэт, які зацвярджаў цудоўнае вылячэнне, дзякуючы заступніцтву Божай Слугі с. Цэліны.

Кангрэгацыя асаблівым чынам ушаноўвае Найсвяцейшую Панну Марыю, якая больш цесна злучаная са збаўчай справай свайго Сына. Таму супольнасць змёртвыхпаўстанак пакліканая да пашырэння сярод Божага народа культу Багародзіцы і памнажэння Яе хвалы. Як у асабістым жыцці, так і ў служэнні бліжнім сёстры імкнуцца верна наследаваць Марыі — Слузе Пана, якая з’яўляецца найпрыгожым узорам супрацоўніцтва з ласкаю і яе Даўцам: «Марыя, выпрасі, каб я навучылася кожны дзень пачынаць нанава… каб навучылася заўсёды шукаць Аблічча Твайго Сына, майго Ісуса… каб навучылася любіць Тваёй Любоўю».

У Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Раней у Беларусі было 3 дамы сёстраў. Станам на 2012 года заставаўся толькі адзін дом у Наваполацку.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]