Сідні Кросбі
| |
Агульная інфармацыя | |
Нарадзіўся |
7 жніўня 1987 (37 гадоў) Коўл-Харбар, Канада |
Грамадзянства | Канада |
Рост | 180 см |
Вага | 91 кг |
Пазіцыя | нападнік |
Хват | леварукі ўдар[d] |
Драфт НХЛ |
1 абраны (2005) Пітсбург Пінгвінз[1] |
Клубная кар’ера[* 1] | |
Пітсбург Пінгвінз |
|
|
|
![]() |
Сідні Патрык Кросбі (англ.: Sidney Patrick Crosby; 7 жніўня 1987, Коўл-Харбар, Канада) — канадскі хакеіст, цэнтральны нападнік клуба Пітсбург Пінгвінз, якая гуляе ў НХЛ, а таксама яе капітан. За «пінгвінаў» быў абраны на драфце ў 2005 годзе пад першым нумарам у первым жа раўндзе. У сезоне 2006—2007 гадоў, набраўшы ў рэгулярным сезоне 120 пунктаў (36 галоў і 84 перадачы), Кросбі атрымаў Трафей Арта Роса як лепшы бамбардзір лігі. Ён стаў самым маладым хакеістам у гісторыі НХЛ, якія здолеў гэта зрабіць[2][3]. У тым жа сезоне Сідні, акрамя Трафея Арта Роса, атрымаў два іншых вышэйшых індывідуальных трафея НХЛ — Памятны трафей Харта і Узнагарода Тэда Ліндсея, — і стаў толькі сёмым хакеістам у гісторыі, які сабраў за сезон такую калекцыю[4].
Кіраваны Кросбі «Пітсбург» двойчы запар выходзіў у фінал Кубка Стэнлі, дзе абодва разы сустракаўся з «Дэтройт Рэд Уінгз». У 2008 годзе «пінгвіны» саступілі ў серыі (2:4), аднак праз год узялі рэванш, атрымаўшы перамогу ў серыі з лікам 4:3. На зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы гуляючы за зборную Канады забіў пераможны гол у авертайме фінальнага матча супраць зборнай ЗША, стаўшыся такім чынам алімпійскім чэмпіёнам.
Зноскі
- ↑ "NHL Entry Draft Year by Year Results". National Hockey League.
- ↑ Динамит по имени Кросби Архівавана 13 мая 2008.. championat.ru
- ↑ Арт Росс Трофи достанется Кросби Архівавана 3 снежня 2013.. nhl.puckzone.net
- ↑ Sidney Crosby completes rare triple in winning all the major NHL awards Архівавана 10 чэрвеня 2008.. thehockeynews.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сідні Кросбі
- Афіцыйны сайт Архівавана 21 лістапада 2010.
- Сідні Кросбі — профіль на сайце НХЛ
- Сідні Кросбі — статыстыка на The Internet Hockey Database (англ.)
- Нарадзіліся 7 жніўня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Хакеісты паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Карткі хакеістаў з невядомымі параметрамі
- Хакеісты Канады
- Хакеісты НХЛ
- Ігракі «Пітсбург Пінгвінз»
- Удзельнікі матчаў усіх зорак НХЛ
- Ігракі зборнай Канады па хакеі
- Алімпійскія чэмпіёны па хакеі з шайбай
- Алімпійскія чэмпіёны ад Канады
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
- Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
- Нарадзіліся ў Коўл-Харбары
- Уладальнікі Кубка Стэнлі