Сілы Ван-дэр-Ваальса
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Сілы Ван-дэр-Ваальса — сілы ўзаемадзеяння паміж электрычна нейтральнымі малекуламі ці атамамі.
Маюць электрычную прыроду. Складаюцца з сіл адштурхоўвання і прыцяжэння: на вельмі малых адлегласцях паміж малекуламі дзейнічаюць сілы адштурхоўвання, якія з павелічэннем адлегласці змяняюцца сіламі прыцяжэння.
Ван-дэр-ваальсавы сілы вызначаюць існаванне вадкасцей і малекулярных крышталёў, адрозненне рэальных газаў ад ідэальных; праяўляюцца ў розных фізічных з'явах.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ван-дэр-Ваальса сілы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. С. 502.