Перайсці да зместу

Сімон Агар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сімон Агар
Поўнае імя Сімон Агар Верон
Нарадзіўся 24 красавіка 1987(1987-04-24)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства  Нігерыя
Рост 169 см
Вага 67 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2004 Нарвегія Санднесёен
2005 Нарвегія Столькамератэнэ (Му-і-Рана)
2006 Нарвегія Будзё-Глімт
2008—2009 Беларусь Віцебск 39 (0)
2010—2011 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 37 (0)
2012—2013 Беларусь Дынама (Брэст) 55 (0)
2014 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 8 (0)
2016 Беларусь Дынама (Брэст) 12 (0)
2017—2019 Беларусь Ліда 67 (1)
2019 Беларусь Смаргонь 13 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 лютага 2020.

Сімон Агар (англ.: Simon Ogar Veron, нар. 24 красавіка 1987, Асаба, Нігерыя) — нігерыйскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У маладым узросце трапіў у Нарвегію, дзе выступаў за клубы ніжэйшых дывізіёнаў.

У 2008 годзе трапіў у «Віцебск». Гуляючы за віцебскі клуб, аднойчы пасля выдалення брамніка стаў на браму, стаўшы такім чынам першым афрыканскім брамнікам у Беларусі. У віцебскім клубе двойчы быў прызнаны іграком года[2].

Пасля гуляў у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». У студзені 2012 года перайшоў у брэсцкае «Дынама», дзе стаў трывалым іграком асновы, выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

У снежні 2013 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[3]. У пачатку сезона некаторы час выступаў у асноўным складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але потым страціў месца ў аснове і стаў гуляць пераважна за дубль. Па заканчэнні сезона ў снежні 2014 года пакінуў наваполацкі клуб[4]. Пазней праходзіў прагляд у «Віцебску», але не падышоў клубу[5].

У лютым 2016 года зноў далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[6]. Распачаў сезон у якасці асноўнага апорнага паўабаронцы дынамаўцаў, але ўлетку страціў месца ў складзе. У студзені 2017 года стала вядома, што Агар пакідае Брэст[7].

У лютым 2017 года адправіўся на прагляд у «Ліду», і ў сакавіку афіцыйна стаў іграком гэтага клуба[8]. У складзе «Ліды» стаў адным з асноўных ігракоў. У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з лідчанамі[9].

У жніўні 2019 года перайшоў у «Смаргонь»[10], дзе таксама стаў асноўным іграком. У снежні 2019 года стала вядома, што Агар застанецца ў смаргонскай камандзе ў сезоне 2020[11]. У пачатку 2020 года трэніраваўся са «Смаргонню», аднак у лютым кантракт быў разарваны[12].

У жніўні 2020 года быў дыскваліфікаваны АБФФ на 2 гады па справе аб дагаварных матчах[13].

Зноскі

  1. Simon Ogar // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Верон Симон Огар стал лучшим футболистом «Витебска» минувшего сезона
  3. Симон Огар подписал контракт с "Нафтаном"
  4. Валерий Стрипейкис: "На контрактах в "Нафтане" осталось десять футболистов. Остальные ждут моего звонка"
  5. Симон Огар не подошел "Витебску"
  6. Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским "Динамо"
  7. Симон Огар покинул брестское "Динамо"
  8. Головчик, Нечаев и Огар стали игроками "Лиды"
  9. Ходенков вернулся в "Лиду". Огар продлил контракт с командой
  10. Огар и Плехов стали игроками "Сморгони"
  11. Огар продолжит играть за "Сморгонь"
  12. "Сморгонь" расторгла контракт с Огаром
  13. Захар Волков дисквалифицирован на два года. Кажется, это решение принято в не самый подходящий момент(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2022. Праверана 30 чэрвеня 2021.