ФК Ліда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ліда
Лагатып
Поўная назва ДУ «Футбольны клуб „Ліда“»
Заснаваны 1962
Горад Ліда, Беларусь
Стадыён «Старт»
Умяшчальнасць: 3000
Дырэктар Іван Дубатоўка
Галоўны трэнер Юрый Каратай
Чэмпіянат Першая ліга
2019 7 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Ліда»беларускі футбольны клуб з горада Ліда, заснаваны ў 1962 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі. Хатнія сустрэчы праводзіць на стадыёне «Старт», які быў адкрыты ў пачатку 2013 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 19922000 (з перапынкамі) гуляла ў Вышэйшай лізе. З 2001 выступае ў Першай лізе, двойчы (па выніках сезонаў 2006 і 2010) апускаліся ў Другую лігу.

2013[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2013 «Ліда» мела добры склад, у якім галоўным чынам выступалі ўласныя выхаванцы. Каманда выдала добры старт, не атрымаўшы ніводнага паражэння за першыя 10 тураў. У многім гэта адбылося дзякуючы намаганням нападніка Ігара Крывабока, які хутка ўзначаліў табліцу бамбардзіраў усёй Першай лігі. Але ў ліпені Крывабок перайшоў у наваполацкі «Нафтан», а «Ліда» выдала некалькі дрэнных матчаў (сярод іх паражэнне ў Кубку Беларусі ад «Смаргоні» 0:5).

У жніўні гульня каманды зноў наладзілася. Замест Крывабока лідарства ў камандзе ўзяў іншы ветэран, Дзмітрый Кавалёнак. У выніку «Ліда» выйшла на чацвёртае месца і нават навязвала барацьбу «Віцебску» за трэці радок. Тым не менш, у канцы турніру камандзе прыйшлося бараніць сваё чацвёртае месца ад «Бярозы-2010». Толькі дзякуючы перамозе ў апошнім туры над «Гарадзеяй» (2:0) «Ліда» змагла заняць чацвёртае месца, якое стала лепшым для каманды з 2001 года.

2014[правіць | правіць зыходнік]

Узімку 2014 «Ліду» пакінулі вопытныя ігракі: Віталь Надзіеўскі і Віталь Тарашчык завяршылі кар'еру, а ўжо перад самым пачаткам сезона ў склад гродзенскага «Нёмана» вярнуўся Дзмітрый Кавалёнак. У выніку каманда, хоць і захавала большую частку ігракоў, ужо не здолела змагацца за высокія месцы і большую частку сезона правяла ў сярэдзіне табліцы. Але, правальны канец сезона адкінуў «Ліду» на 14 месца з 16.

2015[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2015 у «Лідзе» адбылася змена на трэнерскім мастку: замест Андрэя Пятрова каманду ўзначаліў былы брамнік клуба Максім Лычоў, які раней уваходзіў у трэнерскі штаб. Нягледзячы на тое, што клуб пакінула значная колькасць ігракоў, гэта было кампенсавана запрашэннем шэрагу выканаўцаў, як Эдуард Чудноўскі і Сяргей Кавалюк. «Ліда» няўдала пачала сезон, атрымаўшы два паражэнні на старце, але потым стала атрымліваць перамогу за перамогай, і першы круг каманда скончыла на трэцім месцы, якое давала права на выхад у Вышэйшую лігу. Падчас летняга трансфернага акна Кавалюк перайшоў у гродзенскі «Нёман», і другі круг «Ліда» правяла няўдала, хутка выбыўшы з барацьбы за медалі. Сезон каманда скончыла на шостым месцы.

2016[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку сезона 2016 галоўным трэнерам «Ліды» быў прызначаны Віталь Тарашчык. Аднак, ужо ў чэрвені ён пакінуў сваю пасаду, на той момант каманда знаходзілася ў сярэдзіне табліцы. У жніўні 2016 года новым трэнерам стаў Вячаслаў Герашчанка. Пры ім «Ліда» доўгі час знаходзілася ў ніжняй палове, але паспяховы фініш дазволіў камандзе ўзняцца на шосты радок.

2017[правіць | правіць зыходнік]

Сезон 2017 «Ліда» пачала пад кіраўніцтвам Пятра Качуры. Пасля неблагога пачатку каманда стала цярпець паражэнні, некаторы час «Ліда» займала апошні радок табліцы. Улетку замест Качуры новым трэнерам стаў Сяргей Саладоўнікаў. Лідскі клуб па выніках сезона заняў 14-е месца і захаваў месца ў Першай лізе.

2018[правіць | правіць зыходнік]

Перад пачаткам сезона 2018 «Ліда» істотна ўзмацніла склад, запрасіўшы шмат ігракоў з вопытам гульні ў Вышэйшай лізе. Каманда разглядалася як адзін з прэтэндэнтаў на барацьбу з выхад у Вышэйшую лігу. Аднак, з самага пачатку турніру «Ліда» стала саступаць асноўным канкурэнтам і хутка перастала навязваць барацьбу першым тром камандам. Далей сезон прайшоў даволі паспяхова, каманда ўпэўнена замацавалася на чацвёртым радку і ў канцы амаль дагнала «Белшыну», але ўсё ж фінішавала на чацвёртым месцы.

2019[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2019 года «Ліду» пакінула большая частка ігракоў, каманду замест Сяргея Саладоўнікава зноў узначаліў Вячаслаў Герашчанка. Склад быў сабраны ў асноўным з маладых ігракоў, а таксама выхаванцаў лідскага футбола. Каманда не разглядалася як прэтэндэнт на высокія месцы, аднак здолела добра пачаць сезон, доўгі час ішла ўверсе табліцы. У ліпені 2019 года Герашчанка стаў галоўным трэнерам літоўскай «Палангі», кіраваць «Лідай» застаўся яго памочнік Юрый Каратай. У другой палове сезона «Ліда» паказвала горшыя вынікі і фінішавала ў чэмпіянаце сёмай.

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1962—1963: «Чырвоны сцяг»
  • 1963—1971: «Вымпел»
  • 1971—1996: «Абутнік»
  • з 1997: «Ліда»

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

БССР[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліка Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на жнівень 2020 года[1].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Беларусь Бр Яўген Грэмза 1995
16 Беларусь Бр Мікіта Пацэнка 2002
25 Беларусь Бр Андрэй Сіненка 1997
2 Расія Аб Антон Лазараў 1996
3 Расія Аб Кірыл Карпаў 1997
4 Беларусь Аб Арцём Дылеўскі 1997
5 Беларусь Аб Мікіта Кераліды 2001
13 Беларусь Аб Яўген Карповіч 2001
14 Беларусь Аб Андрэй Архіпаў 1995
22 Беларусь Аб Павел Шорац 1998
26 Беларусь Аб Арцём Салыга 2002
7 Беларусь ПА Аляксей Дабравольскі Капітан каманды 1985
10 Беларусь ПА Кірыл Чарняўскі 2000
17 Расія ПА Раман Слесараў 1997
Пазіцыя Імя Год нараджэння
18 Беларусь ПА Аляксандр Майбарада 1998
19 Беларусь ПА Яўген Санюк 2000
21 Беларусь ПА Уладзіслаў Сырыська 1997
23 Беларусь ПА Васіль Васіленка 1996
24 Беларусь ПА Уладзіслаў Саўчык 2000
Беларусь ПА Арцём Адамчык 2003
Расія ПА Мацвей Лямкін 1996
8 Беларусь Нап Андрэй Трухан 2000
9 Беларусь Нап Андрэй Лясюк 1983
11 Беларусь Нап Уладзімір Карп 1994
15 Беларусь Нап Арцём Дзярбенцаў 2000
Таджыкістан Нап Мухамаджон Лоікаў 1998
Беларусь Нап Міраслаў Хлебасолаў 1999

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Першая (Д1) 12 15 4 3 8 13–18 11 1/8 фіналу
1992/1993 Першая (Д1) 16 32 4 9 19 13–45 17 1/16 фіналу Descento.svg Вылет у Другую лігу
1993/1994 Другая (Д2) 1 28 20 6 2 49–14 46 1/16 фіналу Flecha verde.png Выхад у Першую лігу
1994/1995 Першая (Д1) 8 30 10 10 10 32–36 30 1/8 фіналу
1995 Першая (Д1) 12 15 4 4 7 15–23 16 1/16 фіналу
1996 Першая (Д1) 15 30 6 6 18 26–43 24 1/16 фіналу Descento.svg Вылет у Другую лігу
1997 Другая (Д2) 3 30 20 5 5 59–24 65 1/8 фіналу Змена назваў ліг
1998 Першая (Д2) 1 30 23 5 2 65–19 74 1/16 фіналу Flecha verde.png Выхад у Вышэйшую лігу
1999 Вышэйшая (Д1) 13 30 7 4 19 27–64 25 Чвэрцьфінал
2000 Вышэйшая (Д1) 14 30 3 10 17 16–60 19 1/16 фіналу Descento.svg Вылет у Першую лігу
2001 Першая (Д2) 9 28 9 7 12 27–33 34 1/32 фіналу
2002 Першая (Д2) 6 30 14 4 12 39–39 46 1/32 фіналу
2003 Першая (Д2) 8 30 13 4 13 45–35 43
2004 Першая (Д2) 8 30 11 7 12 37–30 40 1/8 фіналу
2005 Першая (Д2) 10 30 10 7 13 41–43 37 1/16 фіналу
2006 Першая (Д2) 13 26 6 5 15 23–45 23 1/16 фіналу Descento.svg Вылет у Другую лігу
2007 Другая (Д3) 2 30 20 5 5 78–34 65 1/16 фіналу Flecha verde.png Выхад у Першую лігу
2008 Першая (Д2) 11 26 6 7 13 24–45 25 1/16 фіналу
2009 Першая (Д2) 11 26 6 8 12 19–31 26 1/32 фіналу
2010 Першая (Д2) 16 30 4 7 19 23–59 19 1/16 фіналу Descento.svg Вылет у Другую лігу
2011 Другая (Д3) 1 30 23 4 3 60–21 73 Чвэрцьфінал Flecha verde.png Выхад у Першую лігу
2012 Першая (Д2) 11 28 8 6 14 32–49 30 1/16 фіналу
2013 Першая (Д2) 4 30 15 7 8 53–38 52 1/16 фіналу
2014 Першая (Д2) 14 30 10 1 19 46–64 31 1/16 фіналу
2015 Першая (Д2) 6 30 15 5 10 60–53 50 1/16 фіналу
2016 Першая (Д2) 6 26 11 5 10 26–33 38 1/16 фіналу
2017 Першая (Д2) 14 30 6 10 14 28–39 28 1/32 фіналу
2018 Першая (Д2) 4 28 18 4 6 45–18 58 1/16 фіналу
2019 Першая (Д2) 7 28 12 8 8 49–32 44 1/16 фіналу

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

  • Леанід Булей (1962 — 1971)
  • Уладзімір Грышановіч (1972 — 1988)
  • Іван Прохараў (1989 — 1993)
  • Уладзімір Грышановіч (1993)
  • Андрэй Пятроў (1994 — 1996)
  • Генрых Раманоўскі (1996 — 1997)
  • Іван Прохараў (1998 — 2000)
  • Андрэй Пятроў (2000 — 2001)
  • Віталь Рашкевіч (2001 — 2004)
  • Аляксей Шубянок (2004 — 2005)
  • Дзмітрый Макаранка (2005 — 2006)
  • Ігар Фралоў (2007)
  • Павел Бацюта / Сяргей Петрушэўскі (2008)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]