Сінхратроннае выпрамяненне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сінхратро́ннае выпрамяне́нне — выпрамяненне электрамагнітных хваль зараджанымі часціцамі, якія рухаюцца ў аднародным магнітным полі з рэлятывісцкімі скарасцямі.

Абумоўлена паскарэннем, звязаным са скрыўленнем траекторыі часціц (гл. сіла Лорэнца). Назіраецца ў сінхратроне (адсюль назва). Характарызуецца шырокім дыяпазонам частот; мае эліптычную палярызацыю (гл. палярызацыя святла) і шырокі неперарыўны спектр (гл. аптычныя спектры) з максімумам у яго доўгахвалевай частцы.

Найбольш істотна для лёгкіх часціц. Страты энергіі электронаў на сінхратроннае выпрамяненне ўлічваюцца пры канструяванні сінхратронаў.

Выпрамяненне звышновых зорак, квазараў, пульсараў і радыёгалактык мае сінхратронную прыроду. Вывучэнне інтэнсіўнасці і палярызацыі касмічнага сінхратроннага выпраменьвання дазваляе атрымаць інфармацыю аб канцэнтрацыі і энергетычным спектры рэлятывісцкіх электронаў, велічыні і напрамку магнітнага поля ў аддаленых абласцях Сусвету.

Сінхратроннае выпрамяненне выкарыстоўваюць таксама пры вывучэнні структуры цвёрдага цела.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]