Сіні вершнік
Сіні вершнік (ням.: Der Blaue Reiter) — творчае аб'яднанне прадстаўнікоў экспрэсіянізму (галоўным чынам мастакоў) напачатку XX стагоддзя ў Германіі.
Аб'яднанне выпускала аднайменны альманах.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Аб'яднанне «Сіні вершнік» было заснавана ў снежні 1911 года ў Мюнхене Васілём Кандзінскім і Францам Маркам. Асноўнай мэтай было вызваленне ад акамянелых традыцый акадэмічнага жывапісу. Апроч іх у групе таксама былі Маке, Мар'яна Вяроўкіна, Аляксей Яўленскм і Паўль Клее. У працы гэтай мастацкай групы ўдзельнічалі таксама танцоры і кампазітары. Іх аб'ядноўвала цікавасць да сярэднявечнага і прымітыўнага мастацтва і рухаў таго часу — фавізму і кубізму.
Аўгуст Маке і Франц Марк прытрымліваліся меркавання, што ў кожнага чалавека ёсць унутранае і знешняе ўспрыманне рэчаіснасці, якія варта аб'яднаць пасродкам мастацтва. Гэта ідэя была абгрунтавана тэарэтычна Кандзінскім. Група імкнулася дасягнуць раўнапраўя ўсіх формаў мастацтва.
![]() |
Назва Сіні вершнік мы прыдумалі за кававым сталом у садзе ў Зіндэльдорфе. Мы абодва кахалі сіні, Марк - канёў, я - вершнікаў. І назва прыйшла сама. | ![]() |
Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Васіль Кандзінскі
- Франц Марк
- Мар'яна Вяроўкіна
- Габрыэла Мюнтэр
- Паўль Клее
- Майсей Коган
- Аляксей Яўленскі
- Аўгуст Маке
- Альфрэд Кубін