Сіні мост (Санкт-Пецярбург)
Выгляд
| Сіні мост | |
|---|---|
| | |
| Каардынаты: 59°55′54″ пн. ш. 30°18′32″ у. д.HGЯO | |
| Вобласць ужывання | Пешаходны, аўтамабільны |
| Перасякае | раку Мойку |
| Месца размяшчэння | Адміралцейскі раён Санкт-Пецярбурга |
| Канструкцыя | |
| Тып канструкцыі | Бесшарнірнае жалезабетоннае скляпенне |
| Асноўны пралёт | Жалезабетонны неразвадны |
| Агульная даўжыня | 35 метраў (32,5 метра над рэчышчам Мойкі) |
| Шырыня моста | 97,3 метра |
| Эксплуатацыя | |
| Адкрыццё | 1737 (драўляны), сярэдзіна XVIII стагоддзя (драўляны на каменных апорах), 1818 (чыгунны), 1842 (перабудаваны) |
| Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810699009 |
Сіні мост — мост у Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, перакінуты праз раку Мойку, злучае паміж сабой Казанскі і 2-й Адміралцейскі астравы.
З’яўляецца самым шырокім (97,3 м) мостам у горадзе. Уваходзіць у ансамбль Ісакіеўскай плошчы.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Злучае Ісакіеўскую плошчу з завулкам Антоненка (былы Новы завулак) і Вазнясенскім праспектам. Пры гэтым мост з’яўляецца «хаванцам»: з-за сваёй рэкорднай шырыні ён успрымаецца часткай плошчы.
Бліжэйшая станцыя метрапалітэна (800 м) — «Садовая».
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва «Сіні» ідзе ад першапачатковага драўлянага моста, які быў выфарбаваны ў сіні колер.