1-ы Садовы мост

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
1-ы Садовы мост
Каардынаты: 59°56′28″ пн. ш. 30°20′07″ у. д.HGЯO
Месца размяшчэння
Агульная даўжыня
  • 27,9 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

1-ы Садовы мост — аўтадарожны арачны мост цераз раку Мойку ў Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга, які злучае 1-ы Адміралцейскі і Спаскі астравы. Аб’ект культурнай спадчыны Расіі федэральнага значэння.

Звязвае Садовую вуліцу з набярэжнай Лябяжай канаўкі і заходняй (няцотнай) набярэжнай ракі Мойкі. Мост знаходзіцца ў атачэнні гістарычных месцаў: непасрэдна ля Міхайлаўскага сада, Летняга сада, Марсава поля і ансамбля Інжынернага (Міхайлаўскага) замка. Утварае ансамбль з размешчаным побач Ніжне-Лябяжым мостам цераз Лябяжую канаўку.

Вышэй па цячэнні знаходзіцца 1-ы Інжынерны мост, ніжэй — 2-і Садовы мост.

Бліжэйшая станцыя метрапалітэна — «Гасціны двор».