Сіпункуліды
Выгляд
| Сіпункуліды | |||||||||||||
| Thysanocardia nigra | |||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
|
Sipuncula Rafinesque, 1814 | |||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||
| |||||||||||||
| Даччыныя таксоны | |||||||||||||
| |||||||||||||
Сіпункулі́ды (Sipuncula) — тып беспазваночных жывёл.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваецца 1—2 класы, 150—320 відаў. Жывуць у морах, у грунце, часта ў норках, ракавінах малюскаў.
Даўжыня 1—50 см. Цела чэрвепадобнае, несегментаванае. Пярэдняя частка мае рот і венчык кароткіх шчупальцаў, можа ўцягвацца ў тулава. Кішэчнік звілісты, утварае вялікую пятлю. За ротам, на спінным боку, знаходзіцца анус. Ёсць другасная поласць цела, або цэлом. Крывяносная і нервовая сістэмы развітыя слаба.
Раздзельнаполыя. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі і іх рэшткамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сіпункуліды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 412. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).