Тааві Рыйвас
Тааві Рыйвас Taavi Rõivas | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
26 сакавіка 2014 — 9 лістапада 2016 | |||
Прэзідэнт | Тоамас Хендрык Ільвес Керсці Кальюлайд | ||
Папярэднік | Андрус Ансіп | ||
Пераемнік | Юры Ратас | ||
Партыя | Партыя Рэформаў | ||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, эканаміст | ||
Нараджэнне | 26 верасня 1979[1][2] (41 год) | ||
Жонка | Луіза Вярк[d] | ||
Дзеці | Мійна Рыхана Рыйвас-Вярк (нар. 23.2.2009) | ||
Узнагароды | |||
Тааві Рыйвас (эст.: Taavi Rõivas; 26 верасня 1979, Талін, СССР) — эстонскі палітык, прэм’ер-міністр Эстоніі з 26 сакавіка 2014 года[3]. З’яўляецца адным з самых маладых кіраўнікоў глаў дзяржаў і ўрадаў у свеце.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Тааві Рыйвас нарадзіўся ў Таліне ў 1979 годзе, там ён вучыўся ў школе. Скончыў Тартускі ўніверсітэт. З юных гадоў ён з’яўляўся членам Партыі Рэформаў.
Са снежня 2012 года ён займае пасаду міністра сацыяльных спраў. Да гэтага, у перыяд 2011—2012 гадоў ён быў старшынёй парламенцкай камісіі па справах ЕС. Ён таксама працаваў старшынёй фінансавай камісіі Рыйгікогу і саветнікам прэм’ер-міністра Андруса Ансіпа па пытаннях сацыяльнай і сямейнай палітыкі. У 2004—2005 гадах ён займаў пасаду старэйшыны талінскага раёна Хааберсты, перад гэтым быў саветнікам і кіраўніком бюро міністра народанасельніцтва.
У пачатку сакавіка 2014 года прэм’ер-міністр краіны Андрус Ансіп заявіў, што ён вырашыў застацца толькі кіраўніком партыі і пакінуць пасаду главы ўрада. Па яго рэкамендацыі прэзідэнт краіны Тоамас Хендрык Ільвес 15 сакавіка назваў кандыдатам у прэм’ер-міністры краіны Тааві Рыйваса[4]. Прысягу новы ўрад прынёс 26 сакавіка[5].
Асабістае[правіць | правіць зыходнік]
Тааві Рыйвас жыве ў грамадзянскім шлюбе з поп-спявачкай Луізай Вярк, у іх ёсць дачка Мійна Рыхана 2009 года нараджэння[6][7]. Акрамя эстонскай мовы ведае англійскую, рускую і фінскую[8].
Зноскі
- ↑ Taavi Roivas // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Taavi Rõivas // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Андрус Ансіп вызваліў свой кабінет для Тааві Рыйваса.
- ↑ Новы склад урада Тааві Рыйваса стане вядомы да аўторку.
- ↑ Новая кааліцыя дала прысягу, прэзідэнт Ільвес абвясціў склад урада.
- ↑ Тэма дня: Прэм'ер-міністр Тааві Рыйвас абяцаў жаніцца. Столица. Праверана 22 лютага 2015.
- ↑ Рыйвас, Таави. ТАСС. Праверана 22 лютага 2015.
- ↑ Viron tuleva pääministeri Taavi Rõivas, 34: Emme saa Suomea kiinni elintasossa.