Юры Ратас
Юры Ратас эст.: Jüri Ratas | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
23 лістапада 2016 — 26 студзеня 2021 | |||
Прэзідэнт | Керсці Кальюлайд | ||
Папярэднік | Тааві Рыйвас | ||
Пераемнік | Кая Калас | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык | ||
Веравызнанне | хрысціянства | ||
Нараджэнне | 2 ліпеня 1978[1][2][3] (42 гады) | ||
Бацька | Rein Ratas[d] | ||
Маці | Urve Ratas[d] | ||
Юры Ратас (эст.: Jüri Ratas, нар. 2 ліпеня 1978, Талін, ЭССР) — эстонскі палітык, старшыня Цэнтрысцкай партыі Эстоніі, з 23 лістапада 2016 па 26 студзеня 2021 займаў пасаду прэм’ер-міністра Эстоніі. З 2 красавіка 2007 года займаў пасаду другога віцэ-спікера Рыйгікогу, З лістапада 2005 года па сакавік 2007 года мэр горада Таліна.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 2002 годзе скончыў Талінскі тэхнічны ўніверсітэт, атрымаў ступень магістра эканомікі. У 2005 годзе скончыў інстытут права Тартускага ўніверсітэта, спецыяліст правазнаўства. Мэр Таліна з лістапада 2005 па сакавік 2007 года. Займаў пасаду віцэ-мэра з красавіка 2003 па кастрычнік 2004 і з сакавіка 2005 па лістапад 2005 года. З 5 лістапада 2016 года старшыня Цэнтрысцкай партыі Эстоніі.
У пачатку лістапада 2016 года было вынесена вотум недаверу ўраду Рыйваса, пасля шэрагу кансультацый эстонскі Рыйгікогу 23 лістапада зацвердзіў новым кіраўніком урада Юры Ратаса.
Зноскі
- ↑ Jüri Ratas // Eesti Spordi Biograafiline Leksikon Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jüri Ratas // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jüri Ratas // Brockhaus Enzyklopädie