Таварыства былых паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Таварыства былых паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў — грамадская арганізацыя ў СССР, якая існавала ў 19211935 гг.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Створана па ініцыятыве Ф. Э. Дзяржынскага, Я. Э. Рудзутака, Е. М. Яраслаўскага і інш. Аказвала матэрыяльную дапамогу былым паліткатаржанам і ссыльнапасяленцам, арганізоўвала іх выступленні, успаміны, даклады, лекцыі. Важным кірункам дзейнасці таварыства былі збор, вывучэнне і выданне гістарычна-дакументальных матэрыялаў. У 19211923 гг. аддзяленні таварыства ўзніклі ў Віцебску, Гомелі, Мінску.

У 1921 г. яно налічвала 200 членаў, у 1926 г. — 1786, у 1931 г. — 2759. У 1924, 1925, 1928 і 1931 гг. адбыліся ўсесаюзныя з’езды членаў таварыства. Беларускае аддзяленне да 1928 г. правяло 3 канферэнцыі. Навукова-даследчую работу члены таварыства вялі ў секцыях: па гісторыі дзекабрызму, рэвалюцыі 1905—1907 гг., нарадавольцаў і інш. Яны абмяркоўвалі даклады і мемуары, рыхтавалі да друку зборнікі дакументаў, манаграфіі. Таварыства выдавала часопіс «Каторга и ссылка» (19211935 гг.), біябібліяграфічны слоўнік «Деятели революционного движения в России» (1927—34), «Бюллетень Центрального совета Всесоюзного обшества бывших политкаторжан и ссыльнопоселенцев» (1929—1933), у якіх ёсць біяграфічныя артыкулы і звесткі пра дзеячаў, чый лёс быў звязаны з Беларуссю. Таварыства супрацоўнічала з Гістпартам, Інстытутам Маркса—Энгельса—Леніна і іх філіяламі на месцах, з Усесаюзным таварыствам старых бальшавікоў.

Спыніла дзейнасць у 1935 г. ва ўмовах разгортвання ў СССР палітычных рэспрэсій.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міхнюк, У. Таварыства былых паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў / Уладзімір Міхнюк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 490. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Политическая каторга и ссылки: библиографический справочник членов о-ва политкаторжан и ссыльно-поселенцев / Всесоюзное общество политкаторжан и ссыльно-поселенцев. — М.: Всесоюзное Общество политкаторжан и ссыльно-поселенцев, 1934. — 879 с.